ЧБ па футболе: “Шахцёр” не здолеў датэрмінова заваяваць “бронзу”

Пакуль “Шахцёр” займае 3-е месца ў турнірнай табліцы і мае перавагу перад жодзінцамі ўсяго ў два ачкі. У выпадку пройгрышу ў апошнім туры салігорцы могуць застацца без прызавога месца.

Таксама ў суботу, 22 лістапада, гулялі іншыя каманды з верхняй паловы турнірнай табліцы. БАТЭ, які стаў чэмпіёнам датэрмінова, лёгка разграміў “Гомель” — 4:0, а наваполацкі “Нафтан” у сябе дома разышоўся з мірам з мінскім “Дынама” — 1:1. Для дынамаўцаў вынік гульні не меў значэння, бо яны таксама датэрмінова сталі сярэбранымі прызёрамі. “Нафтан” жа займае пятае месца.

Матч у Наваполацку не абышоўся без інцыдэнтаў: фанаты сталічнага клуба зладзілі дэбош на трыбунах. Яны запальвалі фаеры, ламалі сядзенні і ладзілі патасоўкі з міліцыяй. Цалкам верагодна, што “Дынама” чакаюць непрыемнасці з-за паводзінаў іх прыхільнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі