Чаму Рассельгаснагляд бачыць у беларускім мясе бактэрыі, а наша ветстанцыя ― не?

Чаму Рассельгаснагляд бачыць у беларускім мясе бактэрыі, а наша ветстанцыя ― не?

Расійскі Расельгаснагляд нібыта знаходзіць бактэрыі лістэрыі ў беларускай ялавічыны і гразіцца зусім перакрыць доступ гэтаму прадукту.

“Гэта сведчыць пра нізкі ўзровень кантролю за вытворчасцю і рэалізацыяй прадукцыі жывёльнага паходжання і невыкананні ветэрынарна-санітарных правілаў”, ― заяўляюць у Рассельгаснаглядзе.

Бактэрыі, пра якія вядзецца гаворка, шкодныя для чалавека, яны выклікаюць страўнікава-кішэчную інфекцыю лістэрыёз, ад якой пакутуюць на дыярэю і нават ліхаманку пры ўскладненнях.

У “блэк-ліст” Расселгаснагляда трапляюць аршанскі і жлобінскі мясакамбінаты, а таксама мясакамбінат “Кошалева”.  Правяраем, ці сапраўды гэтыя бактэрыі былі ў беларускай ялавічыне?

Аршанскі мясакамбінат мае дакументальнае пацверджанне прэтэнзій расійскага боку ― дадзеныя даследаванняў з лабараторыі. Але да іх на прадпрыемстве ўзнікаюць пытанні.

“Калі падыходзіць скрупулёзна, то адбор пробаў не мусіць праводзіцца на вуліцы, гэта парушэнне. Бо на вуліцы могуць быць гэтыя лістэрыі. Ад узяцця проб да дастаўкі ў лабараторыю мусіць прайсці чатыры гадзіны. А ў нас па апошнім пратаколе пробы ўзялі на пачатку снежня, а даследаванні пачалі рабіць напрыканцы снежня. А вынік нам даслалі наогул напрыканцы студзеня”, ― расказвае Еўрарадыё на Аршаснкім мясакамбінаце.

І дадаюць, што па рэгламенце Мытнага саюза, пробы на лістэрыі сапраўды мусяць браць з сырой прадукцыі. Але ва ўсіх іншых краінах, іх бяруць ужо з гатовай прадукцыі:

“Лістэрыя гіне пры тэрмічнай апрацоўцы. Ва ўсім свеце пробы на яе бяруць з гатовай прадукцыі”.

Але перад адпраўкай прадукцыі з Беларусі ў Расію мяса таксама нібыта правяраюць, у тым ліку і на лістэрыі. І не знаходзяць нічога.

“Мы праводзім даследаванні па кожнай партыі. Але там правяраюць некалькі туш, можа не патрапіць. Апошні час нічога не знаходзілі”, ― кажуць у “Дзяржаўным ветэрынарным цэнтры” пры дэпартаменце ветэрынарнага нагляду.

Сальманэлу Расельгаснагляд знаходзіць у беларускай птушцы ад “Дубраўскага бройлера”, птушкафабрыкі “Камароўка”, і “Сервалюкс”. Гэтыя бактэрыі выклікаюць сур’ёзныя праблемы з кішэчнікам, у лякарню можна трапіць на два тыдні.

На “Дубраўскім бройлеры” кажуць, што яшчэ чакаюць вынікаў даследаванняў ад Рассельгаснагляду.

“На словах мы чулі ўжо гэтыя прэтэнзіі. Хутка мусяць прыйсці дакументы, тады будзем глядзець і праводзіць сваю праверку”.

Самі яны нібыта правяраюць кожную партыю перад адпраўкай, але сальманэлу не знаходзілі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі