Чаму літоўцы паставілі Гагарыну на 3-е месца, а суддзі – на 20-е

За Паліну Гагарыну, якая заняла другое месца, не прагаласавалі толькі дзве краіны – Літва і Сан-Марына. Еўрарадыё заўважыла, што апошнія пяць гадоў Літва не надта радавала Расію, выстаўляючы ёй у сярэднім 5-7 балаў. Але цяпер – нуль! У Расіі гэта выклікала моцны рэзананс. Здзіўляецца расійскі спявак Алег Газманаў:

На гэта звярнуў увагу і вядоўца Дзмітрый Барысаў:

Абураны галасаваннем Літвы карыстальнік Арцём Залізко:

Асобныя карыстальнікі ўвогуле пачалі пагражаць суседскай краіне.

Патлумачыць 0 балаў ад Літвы проста: гледачы паставілі Расію на 3 месца, а суддзі – на 20. У адпаведнасці з правілам 50/50 Расія апынулася на 11 месцы, а значыць, не атрымала ніводнага бала.

Адзін з літоўскіх суддзяў, Лаўрас Луцюнас, які паставіў Паліну Гагарыну на 26-е месца, растлумачыў Еўрарадыё, што ён за альтэрнатыўную музыку, не вельмі яму падабаюцца нумары, якія ператвораныя ў спектаклі.

Мне не падабаецца, калі людзі не спяваюць песні, а граюць як у спектаклі. І ўсе гэтыя эмоцыі і слёзы. Калі ў Расіі столькі цудоўных артыстаў, я не разумею, чаму яны абралі менавіта гэтую артыстку”.

Прадстаўнік журы мяркуе, што такі вялікі разрыў паміж меркаваннем тэлегледачоў і суддзяў звязаны з вялікай колькасцю рускамоўнага насельніцтва ў Літве. І нагадвае, што Еўрабачанне – гэта тэлевізійная перадача, персанажамі якой з’яўляюцца спевакі і музыкі, і ставіцца да яе трэба прасцей.

Дарэчы, Лаўрас Луцюнас паставіў на першыя месцы выканаўцаў з Грузіі, Латвіі і Эстоніі.

Другі прадстаўнік літоўскага журы, Юргіс Брузга, вельмі занепакоены абвінавачаннем у палітычнай заангажаванасці:

“Я адразу ўсім кажу, што я быў запрошаны на гэты конкурс як вакаліст. Ацэньваў вакальныя дадзеныя, як хто спявае, ці дакладна спяваюць. Глядзеў толькі на гэта, ставіў балы зыходзячы з гэтага. Мне не было цікава, адкуль выканаўцы”.

На думку прадстаўніка журы, такая моцная розніца паміж адзнакамі суддзяў і гледачоў звязаная менавіта з тым, як праводзілася ацэнка выступу. Тэлегледачы звычайна ацэньваюць эмоцыі, вонкавыя дадзеныя, шоў, а эксперт па вакале ацэньвае вакал. Фаварытамі Юргіса Брузгі сталі выканаўцы са Швецыі, Аўстраліі і Латвіі.

Можна было б падумаць, што Польшча, якая паставіла Паліне Гагарынай нізкія 6 балаў, таксама заангажаваная. Але Польшча падаравала Расіі балы ўпершыню за апошнія пяць гадоў! Такая шчодрасць у расійскіх блогераў чамусьці застаецца па-за ўвагай.

Дарэчы, пераможцу конкурсу, шведу Монсу Зэльмерлёву, балы паставілі ўсе без выключэнняў краіны-ўдзельніцы галасавання. Мінімальны бал яму аддала Грэцыя – 4. Беларусь падаравала Монсу Зэльмерлёву 10 балаў. Расія – 8, Літва – 10, Польшча – 12, а Сан-Марына – 7.

Беларускія гледачы абралі пераможцам Еўрабачання Расію, журы — Швецыю

Фота: mirror.co.uk, ru.delfi.lt, Georg Hochmuth/EPA 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі