Былы музей Вялікай Айчыннай у Мінску разбяруць да 25 лістапада

Нагадаем, што на пачатку ліпеня адкрыўся новы будынак музея каля стэлы "Мінск — горад-герой". А стары, пабудаваны ў 1964 годзе па праекце Георгія Бенядзіктава і Георгія Заборскага, вырашылі замяніць на больш сучасны будынак, піша газета "СБ — Беларусь сегодня".  

Дэмантажом займаюцца больш за паўсотні рабочых, ім дапамагаюць два краны. Начальнік аддзела тэхнічнага нагляду УКБ Цэнтральнага раёна Мінска Анатоль Пясецкі кажа, што на месцы музея складаная геалагічная сітуацыя. Грунт трэба ўмацаваць, каб ён не абрынуўся. Таму ў зямлю заб'юць амаль 200 паляў на глыбіню да 14 метраў. 

Дарэчы, у працэсе свідравання высветлілася, што пад зямлёй схаваныя невядомыя канструкцыі. Раней тут праходзіла вуліца Юраўская, а побач, на месцы Палаца культуры прафсаюзаў, знаходзілася Юраўская гара з царквой і могілкамі. 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі