Былы Чэрвенскі рынак у Мінску могуць зноў выставіць на аўкцыён

Былы Чэрвенскі рынак у Мінску могуць зноў выставіць на аўкцыён

Участак на месцы былога Чэрвенскага рынка ў Мінску можа быць у бліжэйшы час паўторна выстаўлены на аўкцыён. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі 8 кастрычніка падчас сустрэчы з выбаршчыкамі.

Паводле кіраўніка горада, інвестар, які хацеў рэалізаваць праект на пляцоўцы былога рынка, выявіўся “не зусім здатным, пачаліся змены ў структуры самога аб’екта”. Калі інвестар у бліжэйшы час не выканае ўсе абавязанні, узятыя на сябе згодна з дамовай, участак непадалёк ад цэнтра Мінска выставяць на таргі паўторна.

Інвестыцыйная дамова аб будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу ў раёне скрыжавання вуліц Маякоўскага і Аранскай на месцы былога Чэрвенскага рынка была падпісаная Мінгарвыканкамам з іранскай кампаніяй “Дзідас”. Паводле гэтай дамовы, будаўніцтва павінна было завяршыцца ўжо сёлета, аднак яно нават не пачалося.

Чэрвенскі рынак зачынілі ў 2013 годзе і перанеслі яго ў мікрараён Лошыца — гэты перанос за ўласныя сродкі ажыццявіла бізнэс-супольнасць, нагадвае БелаПАН.

Фота: TUT.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі