Вы тут

Бягун: З пачатку 2016 года з Украіны ў Беларусь прыехала 17 тысяч чалавек

Фота: espreso.tv

З пачатку 2016 года з Украіны ў Беларусь прыехала 17 тысяч чалавек. З іх 2732 чалавекі атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў нашай краіне. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Бягун: “Лічба 17 тысяч чалавек па стане на 1 лістапада. Адлік вядзецца з 1 студзеня 2016 года. Прынятае рашэнне аб выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне ― 2732. З іх 500 чалавек скарысталіся льготай па загадзе № 420 (льгота на медычнае абслугоўванне, вызваленне ад выплаты пэўных падаткаў, спрошчаная працэдура працаўладкавання і гэтак далей ― Еўрарадыё). І я зараз кажу толькі пра тых, хто прыехаў сёлета”.

Колькі агулам, пачынаючы з 2014 года грамадзян Украіны, жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей, знайшлі прытулак у Беларусі, Бягун адказаць не здолеў. Кажа, лічбы такой няма, бо пастаянна адныя людзі прыязджаюць, а іншыя з’язджаюць з нашай краіны. Няма ў яго і звестак, колькі з 2014 года ўкраінцаў засталося жыць у Беларусі.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі