Image 19657

Не ўпэўнены, што любіце джаз? Ці ўпэўнены, што ведаеце пра джаз усё?

Вакалістка і мастацкі кіраўнік этна-джазавага калектыву Akana-NHS Ирэна Катвіцкая распавяла Еўрарадыё, як узнік сумесны праект з нямецкім бэндам Diagilew Project, якую музыку Akana-NHS павязе на фестываль “Краіна мрій”, і чаму часам трэба не “улагодзіць” слых, а наадварот — выклікаць музычны стрэс.


Еўрарадыё: 5 чэрвеня ў вас цікавы канцэрт. Як упляцеце старажытныя песні ў авангард-джазавую інтэрпрэтацыю?

Ірэна Катвіцкая: На гэтым канцэрце прагучаць вакалы гурта Акана NHS у інструментальным афармленні джазавага бэнда Максіма Дзягілева. Мы вельмі пасябравалі з нямецкім бэндам Diagilew Project на нашых гастролях у Германіі. Пасля першага ж “джэма”, які мы устроілі пасля канцэрту перад усёй публікай, зразумелі — нам вельмі спадабалася быць побач!
Image 19661
І.Катвіцкая. Дыск NHS 700 перамог у намінацыі Лепшы дэбютны альбом на ўзнагародах Experty.by па выніках 2008 года

Канцэрт “Джаз Джаз” адразу ж атрымаў адабрэнне ў Міністэрства культуры нашай краіны і ў Бонскага аддзела культуры па сувязях з Беларуссю. І мы вырашылі не марнаваць час дарма — зрабіць такі сумесны канцэрт. У арганізацыі нам дапамагаюць кампанія “Будзьма” і Беларускі народны банк.

Еўрарадыё: Што такога незвычайнага будзе ў вашым сумесным канцэрце?

Ірэна Катвіцкая: Пакажам само паходжанне сумеснай творчасці — вы ўбачыце, з якіх кампанентаў варыцца такі кактэйль як этна-джаз. Там будзе прадстаўлена этнічная беларуская музыка ў нашым выкананні, музыка Акана NHS. Будзе чысты джаз Максіма Дзягілева і яго бэнда. А пад канец выступу гэта ўсё выльецца ў такую сумесную творчасць, да якой мы цяпер прыкладаем нямала намаганняў.



 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>