Замест ранейшых праектаў рэканструкцыі тэатра, цяпер прапанавалі новы. Але і ён не ўсім падабаецца.
Ніякіх дабудовак у стылі мадэрн да галоўнага будынку тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, прапанаваных раней студэнтамі з архітэктурнага бюро БНТУ пад кіраўніцтвам прафесара Армена Сардарава, не будзе.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла навуковы кіраўнік праекта рэканструкцыі Купалаўскага тэатра, начальнік архітэктурна-рэстаўрацыйнага аддзела прадпрыемства “Праектрэстаўрацыя”
Людміла Іванова.
Паводле яе слоў, плошчы тэатра пашыраць трэба — але толькі за кошт прыбудовы дадатковых памяшканняў з задняга фасаду будынка, з захаваннем адзінага архітэктурнага стылю.
Людміла Іванова: “Мы адразу гэта прапаноўвалі. У нас ёсць афіцыйны заказ і мы яго адпрацоўваем. А тое, што рабіў Сардараў, гэта яго прыватная ініцыятыва была — проста прапанова папрацаваць”.
Гэты праект прапанавала навуковы кіраўнік Людміла Іванова
(Фота:
tut.by)
Рэстаўратар Іванова ўпэўненая, што пераможа іх прапанова. Першыя ўзгадненні ў вышэйшых інстанцыях ужо прайшлі. 1 красавіка была атрыманая станоўчая рэзалюцыя ад Мінкульта. Праўда, папер з пацверджаннем гэтага навуковы кіраўнік яшчэ на рукі не атрымала — што не перашкаджае ім рыхтавацца да працы над архітэктурным праектам. Згодна са словамі Людмілы Івановай, у самы бліжэйшы час яны апублікуюць у прэсе свае аргументы на яго карысць.
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, які праект больш падабаецца самім тэатралам. Як кажа дырэктар Купалаўскага тэатра
Павел Палякоў, вырашаць, дзе і якую прыбудову рабіць, павінны прафесіяналы. Для "купалаўцаў" галоўнае — каб былі выкананыя іх патрабаванні.
Павел Палякоў: “Калі прыбудова, то дзеля чаго? Проста дзеля самой прыбудовы? Ёсць тэхнічныя ўмовы, якія склаў тэатр: што трэба, каб тэатр мог нармальна працаваць. Калі гэтыя ўмовы праектны інстытут выконвае, то гэта і добра”.Нагадаем, што на пачатку сакавіка з’явілася інфармацыя аб прапанаваных студэнцкім бюро пад кіраўніцтвам Сардарава праектах пашырэння плошчаў галоўнай тэатральнай пляцоўкі краіны. Усе тры праекты прадугледжвалі ўзвядзенне на тэрыторыі сквера побач з тэатрам дадатковай прыбудовы.
Дзве шайбы і адна галявая перадача ў беларусаў на рахунку Аляксея Ўгарава, адна шайба і дзве галявых перадачы — Міхаіла Грабоўскага, адна шайба і адна галявая перадача — Івана Ўсенкі.
У канцы гульні нашая зборная спрабавала зраўняць лік і замяніла варатара шостым гульцом, але атрымала шайбу ў пустыя вароты.
У першым таварыскім матчы ў Грэноблі каманда Хэнлана з цяжкасцю па булітах выйграла ў зборнай Францыі — 2:1.
Нагадаем, чэмпіянат свету стартуе ў Швейцарыі 24 красавіка. На першым этапе беларусы будуць гуляць у групе "А" з камандамі Канады (24 красавіка), Славакіі (26 красавіка) і Венгрыі (28 красавіка). У наступны этап выйдуць тры найлепшыя каманды групы.
Архітэктары б'юцца за "Купалаўскі" (+фота)
- 0 (mp3, 2MB)
Даслаць каментар