ANTI-Тэст на беларускасць




Найперш маем просьбу да бацькоў (ці то перасцярогу). Напрамілы бог, не мудрагельце, дапамагаючы сваім дзецям рыхтавацца да выпускных іспытаў па гісторыі Беларусі і ЧГД. А лепш адкрыйце школьныя падручнікі па гісторыі і пачытайце іх: даведаецеся шмат нечаканага для сябе. Таму што гісторыя мае асаблівасць часам незаўважна ўдакладняцца да непазнавальнасці. Але пра гэта лепш за ўсё ведаюць вашы дзеці. У школе ім выкладаюць урок перапісвання гісторыі.

Мяркуючы па падручніках, гісторыя, якую яны праходзілі ў 9-м класе, вельмі адрозніваецца ад гісторыі краіны ў 11-м. Напрыклад, негатыўны момант аб'яднання БССР і Заходняй Беларусі ў 1939 годзе ў падручніку 9-га класа гучыць так: "У заходніх абласцях Беларусі разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. 30 тысяч сельскіх двароў былі аб'яднаныя ў калгасы. Гэты працэс, як і ва ўсходніх абласцях, быў гвалтоўным, углыб СССР высялялі тых, каго запісалі ў "ворагі народа".

А ў падручніку па гісторыі для 11-га класа чытаем удакладненую версію: "Такім чынам, заходнія землі ўключыліся ў агульнасаюзны працэс сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця… НЕ АБЫШЛОСЯ І БЕЗ РЭПРЭСІЙ. Ва ўсходнія раёны СССР былі выселеныя памешчыкі, капіталісты, частка кулакоў. Усяго разам з сем'ямі было рэпрэсавана больш за 100 тысяч чалавек. На жаль, СЯРОД ІХ БЫЛІ І НІ Ў ЧЫМ НЕ ВІНАВАТЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ".
У падручніку па гісторыі Беларусі 9-га класа сталінскі палітычны рэжым названы таталітарным. Аднак у падручніку "Чалавек. Грамадства. Дзяржава" вы прачытаеце адну істотную агаворку:

"Перыяд знаходжання ва ўладзе ў СССР Сталіна ЯГО ПРАЦІЎНІКІ называюць таксама таталітарным". Увогуле, каб праверыць, як безнадзейна адсталі вашыя веды ў гісторыі краіны, прайдзіце наш антытэст на антыбеларускасць. Ён складзены па цытатах з падручнікаў па гісторыі Беларусі 11-га класа, школьнага падручніка "Чалавек. Грамадства. Дзяржава" за 10-ы клас і тэстаў з навучальнага дапаможніка "Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы". Жадаем Вам праваліць яго…

Тэст ужо прайшлі 1793 чалавек!

А першую частку пожна прайсці тут.
Другую частку ("У малюнках") можна прайсці тут.
Тэст на беларускасць для жанчын можна прайсці тут.

  1. Якой падзеі не знайшлося месца ў раздзеле "Найважнейшыя даты гісторыі Беларусі" падручніка па гісторыі для 11-га класа?:
    Жнівень 1964 года. Атрымана першая прамысловая нафта на Рэчыцкім радовішчы.
    2 красавіка 1997 года. Падпісанне Дамовы аб Саюзе Беларусі і Расіі.
    15 сакавіка 1994 года. Прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
    26 красавіка 1986 года. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Траціна тэрыторыі Беларусі апынулася ў зоне радыеактыўнага заражэння.



  2. Працягніце версію школьнага падручніка. Палітычныя рэпрэсіі былі выкліканыя тым, што...
    "Савецкія ўлады абапіраліся на тэорыю абвастрэння класавай барацьбы па меры прасоўвання да сацыялізму і самі стваралі сабе "ворага".
    "Абараняючы сябе, дзяржава ў вельмі цвёрдай форме разгарнула барацьбу супраць сіл капіталістычнай рэстаўрацыі. Арыштоўвалі і каралі за "контррэвалюцыйную агітацыю", "шкодніцтва ў калгасах і на прадпрыемствах", "удзел у контррэвалюцыйных, антысавецкіх, шпіёнска-тэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацыях".
    "Сталін і яго асяроддзе пайшлі на запалохванне краіны, згушчэнне атмасферы страху, узаемнай падазронасці".
    "Гэта была самадурства таталітарнай дзяржавы, мільёны людзей патрапілі пад рэпрэсіі за палітычныя і рэлігійныя перакананні".



  3. Раскулачванне стала магчымым, таму што…
    "Кулакі" сталі галоўнай перашкодай на шляху да суцэльнай калектывізацыі".
    "З-за нізкага ўзроўню агульнай і палітычнай культуры, уседазволенасці і безадказнасці кіраўнікоў мясцовых органаў улады і сілавых структур. Насамрэч, беззаконне і фізічнае знішчэнне часткі заможных сялян не было афіцыйнай партыйна-дзяржаўнай палітыкай".



  4. Ацаніць маштабы палітычных рэпрэсій 1930-50-х гадоў цяжка, разам з тым…
    "Фантастычныя памеры лічбаў ахвяраў палітычных рэпрэсій, якія ўтрымліваюцца ў публікацыях апошніх дзесяцігоддзяў, — не што іншае, як міф, запушчаны ў грамадскую свядомасць для дыскрэдытацыі сацыялістычнай сістэмы".
    "Колькасць рэпрэсаваных была такой вялікай, што звычайныя суды не спраўляліся, справы разглядалі так званыя "двойкі" і "тройкі", складзеныя з кіраўнікоў мясцовых органаў улады. Па звестках даследчыкаў, рэпрэсавана было больш за 3,5 мільёна чалавек".



  5. Выцясненне беларускай мовы з беларускіх школ у 1950-80-я гады тлумачыцца...
    "Гістарычнай і марфалагічнай блізкасцю рускай і беларускай моў. Перавага заставалася за рускай мовай, таму што ў СССР яна з'яўлялася сродкам міжнацыянальных зносін".
    "Такая была нацыянальная палітыка кіраўніцтва СССР. Руская мова навязвалася ў якасці агульнай мовы, што павінна было штучна "аб'ядноўваць" краіну. Нацыянальныя мовы ў СССР заганяліся ў вёску і на перыферыі, тым самым адсоўвалася і ўсё нацыянальнае"
    "Згодна з камуністычнай тэорыяй, працэс зліцця народаў Савецкага Саюза ў так званую савецкую нацыю адбываўся на базе ўзаемнага скрыжавання нацыянальных элементаў усіх народаў, якія насяляюць СССР, і фармавання з іх новых агульных для ўсіх народаў нацыянальных элементаў на аснове новай нацыі. Руская мова была абвешчана мовай вялікага народа і павінна была стаць мовай новай нацыі"



  6. Да восені 1943 года партызаны кантралявалі…
    60% акупаванай тэрыторыі Беларусі
    10% акупаванай тэрыторыі Беларусі
    25% акупаванай тэрыторыі Беларусі



  7. Пра якога гістарычнага дзеяча ідзе гаворка ў падручніку па гісторыі Беларусі?
    "Гэта быў энергічны дзяржаўны дзеяч, які з веданнем справы працаваў над тым, для чаго быў запрошаны ў Вільню. Асноўную ўвагу ён звярнуў на грамадзянскае кіраванне… Ён быў першым з дзяржаўных дзеячаў Расіі, хто ўзнняў пытанне аб распаўсюджванні шырокай народнай адукацыі ў краі, прычым, "на мясцовай гаворцы", пад якой ён, безумоўна, разумеў беларускую мову".
    Станіслаў Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай, фаварыт Кацярыны II. Падпісаў акт адрачэння ад пасады ў дзень імянін расійскай імператрыцы.
    Мураўёў-вешальнік, Віленскі генерал-губернатар, жорстка задушыў паўстанне Кастуся Каліноўскага.
    Фелікс Дзяржынскі, заснавальнік Усерасійскай Надзвычайнай Камісіі (ЧК), ідэолаг "чырвонага тэрору", кіраўнік шэрагу наркаматаў.
    Мікалай Патолічаў, выбітны савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1950-х гадах мінулага стагоддзя першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.



  8. Хто з гэтых вышэйшых дзяржаўных службоўцаў не згадваецца ў кнізе па гісторыі Беларусі для 11-га класа?
    Панцеляймон Панамарэнка, даваенны і пасляваенны кіраўнік кампартыі Беларусі. Падчас вайны — начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху.
    Пётр Машэраў, кіраўнік кампартыі Беларусі ў 1965-1980 гадах. Адзін з самых харызматычных лідэраў краіны
    Станіслаў Шушкевіч, спікер беларускага парламента, адзін з тых, хто падпісаў дамову ў Віскулях пра спыненне існавання Савецкага Саюза.



  9. Працягніце фразу з падручніка "Чалавек. Грамадства. Дзяржава" для 10-га класа: "Палітычныя сістэмы грамадства могуць быць розныя. Напрыканцы ХХ стагоддзя большасць дзяржаў называюць сябе дэмакратычнымі (ад грэч. demos — народ і kratos — улада). Гэтыя дзяржавы…"
    Гэтыя дзяржавы нярэдка прыпісваюць сабе права даваць ацэнкі ўсім іншым краінам, каб такім чынам аказваць палітычны ціск на непажаданы ім рэжым
    Гэтыя дзяржавы будуюць сваё палітычнае жыццё на аснове ідэалагічнай, палітычнай разнастайнасці. Пры гэтым важна не проста абвясціць дзяржаву дэмакратычнай, што паўсюдна адбываецца і пры аўтарытарных палітычных рэжымах, але забяспечыць рэальнае выкананне агульнапрызнаных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Дэмакратычная дзяржава ставіць на мэце роўнае забеспячэнне кожнаму грамадзяніну правоў на выкананне належных прававых працэдур, прыватную ўласнасць, недатыкальнасць асабістага жыцця, свабоду слова, свабоду сходаў і веравызнання



  10. Сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць…
    Адыгрываюць важную ролю ў дэмакратычнай дзяржаве. З аднаго боку, яны забяспечваюць правы чалавека на атрыманне інфармацыі, з іншага — ажыццяўляць грамадскі кантроль за дзеяннямі ўладаў.
    Адыгрываюць усё больш магутную, а часам злавесную ролю. Яны, як правіла, займаюць цвёрдыя палітычныя пазіцыі (называючы сябе пры гэтым свабоднымі і незалежнымі). Яны вядуць лютую палітычную прапаганду, удзельнічаюць у палітычнай апрацоўцы мас і праграмаванні іх паводзінаў на баку тых, хто галосна і таемна аплачвае такія паслугі



  11. Сярод пералічаных ніжэй сцвярджэнняў вызначце правільнае, згодна з навучальным дапаможнікам "Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы" (пытанне тэсту з падручніка):
    Беларусь - дэмакратычная суверэнная дзяржава
    Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава
    Беларусь - унітарная дэмакратычная справядлівая незалежная дзяржава.



  12. Мэтай эканамічнага рэфармавання ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца (пытанне тэсту з падручніка):
    Стварэнне высокаэфектыўнай рынкавай эканомікі
    Павышэнне матэрыяльнага ўзроўню людзей
    Стварэнне сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі
    Развіццё разнастайных форм уласнасці



  13. У цяперашні час у нашай дзяржаве ў адпаведнасці са стратэгічнай эканамічнай канцэпцыяй ствараецца (пытанне тэсту з падручніка):
    Сацыяльна арыентаваная рынкавая эканоміка
    Камандная эканоміка
    Адміністрацыйная эканоміка
    Камандна-адміністрацыйная эканоміка



  14. Вызначце пік эканамічнага крызісу ў Беларусі напрыканцы ХХ стагоддзя (пытанне тэсту з падручніка):
    Сярэдзіна 1980-х.
    1999-2000 гады
    1992-1994 гады



  15. Назавіце статус і функцыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пытанне тэсту з падручніка):
    Кіраўнік дзяржавы
    Гарант канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна
    Вызначае асноўныя напрамкі знешняй і ўнутранай палітыкі
    Пасярэднік паміж органамі дзяржаўнай улады і грамадствам
    Усе варыянты адказу



  16. Назавіце галоўную мэту выбараў (пытанне тэсту з падручніка):
    Кантроль за палітычным выбарам электарату
    Забеспячэнне працэсу дэлегавання паўнамоцтваў
    Фармаванне палітычнай эліты



  17. Якая з пералічаных духоўных праблем з'яўляецца актуальнай праблемай для нашай краіны (пытанне тэсту з падручніка):
    Спажывецкія адносіны да прыроды і іншага чалавека
    Узмацненне эгаістычных арыентацый асобы
    Парушэнне пераемнасці культурных традыцый
    Крызіс нацыянальнага духу
    Уплыў камуністычнай ідэалогіі
    "Амасаўленне" чалавека



  18. Вылучыце палітычныя правы і свабоды (пытанне тэсту з падручніка):
    Права на забастоўку
    Права ўласнасці
    Права абіраць і быць абраным
    Права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі



Пакіньце, калі ласка, свой e-mail для адваротнай сувязі


 

Даслаць каментар





captcha image

браво
Молодец, очень верно замечено :))

Апублікавана: &#-48;&#-70;&#-48;&#-75;&#-48;&#-70;&#-47;&#-127; Субота, Люты 13, 2010
Адказаць



Набрала 4 з 18. Па ідэалогіі — 2, па гісторыі — 10. Добра, што я ужо не у школе. Дрэнна, што мая дачка у школе..

Апублікавана: Natallia Серада, Люты 10, 2010
Адказаць



Божа мой! Куды мы iдзем!

Апублікавана: Sade Серада, Люты 10, 2010
Адказаць



набрал 12 из 18. Естесственно выбирал ответы, навязываемыми нам свыше. Сам - историк

Апублікавана: valer Аўторак, Лістапад 24, 2009
Адказаць


тэст
набрала 12: адразу было зразумела, якiя адказы маглi быць у гэтых падручнiкaх - самыя iдыецкiя. i я не памылiлася!

Апублікавана: Ninok Пятніца, Кастрычнік 2, 2009
Адказаць



Очень доволен тем,что получил 2 балла по идеологии-иного и быть не могло и спасибо за 10 по истории-знания надо черпать из разных источников,а не политизированных учебников.Думаю,дети со временем разберутся во всём.

Апублікавана: yurpasyukevich Панядзелак, Верасень 21, 2009
Адказаць


не драматызуйце
Я ўсёж такі не раю занадта драматыдаваць пытанне. Збольшага і так усе разумеюць што да чаго. Я ў свой час вывучаў таксама зусім іншую гісторыю. Нічнга пакуль не зробіш. Трэба ўсвядоміць - адна навука для атрымання дыплома і кар'еры - другая для сябе. Больш чытайце самі. Дзякуй Богу, ёсць інтэрнэт. І помніце, што нічога ў гэтым жыцці не цягнецца вечна. Прыйдзе час - і будуць змены.

Апублікавана: alfaed@mail.ru Чацвер, Верасень 10, 2009
Адказаць


Shock
Гм, я, набрал 6 из 18... А, в свое время, я сдавал историю (в т.ч. и историю Белоруси) исключительно на "отлично"... :( Неужели за 10 лет так много изменилось в нашем государстве...) Боюсь, что и государство-то, в таком случае, не наше (не народное). Как печально... А ведь именно народ в силах изменить ситуацию к лучшему! Видимо менталитет у нас, белорусов, такой, - сидеть-ругать власть "на кухне" мы все можем, а как только необходимо принять ответственное решение, - так все сразу в кусты.

P.S. Народ имеет такую власть, которую заслуживает!

Апублікавана: nidos@tut.by Серада, Верасень 9, 2009
Адказаць



Усё адно усё залежыць ад канкрэтнага настауника.

Апублікавана: alena-doma Серада, Жнівень 26, 2009
Адказаць


тэст
Я набрау 13 з 18 ьагчымых не таму, што такi тупы, а таму, што бачу наскрозь як улада нас абалванiвае

Апублікавана: icefall@tut.by Чацвер, Жнівень 20, 2009
Адказаць


V
Гэта было б смешна, калі не было б так сумна. Не ўзгадаць з падручніках па гісторыі пра Чарнобыль...Генацыд.

Апублікавана: tm1971@tut.by Нядзеля, Ліпень 26, 2009
Адказаць


АНДРУСЬ
БРЫДОТА..ХТО МЫ БЕЛАРУСЫ

Апублікавана: HALMOYSKI@MAIL.RU Чацвер, Ліпень 23, 2009
Адказаць


Злосны
Аўтарам падручнiкаў трэба рукi адсекчы!

Апублікавана: mymail@tut.com Субота, Чэрвень 20, 2009
Адказаць



Абы што... Прабачце, але так...

Апублікавана: Franak Серада, Ліпень 9, 2008
Адказаць



Ну гэта ўжо надта!

Мой школьны выкладчык гісторыі - калі ён яшчэ выкладаў - ніколі не прымушаў нас вучыць вось гэткія падходы да вострых пытанняў. Ен заўседы вельмі іранічна іх перакладаў на больш-менш сапраўдны лад, І заўседы ўдакладняў чаму ён гэта робіць і чаму менавіта так пішуць падручнікі.

Апублікавана: rolanda-daria@yandex.ru Панядзелак, Ліпень 7, 2008
Адказаць


каментар
Я з жахам узгадваю, як быў вымушаны гэтую брыдоту выкладаць на ўроках.

Апублікавана: vseslav@biz.by Субота, Ліпень 5, 2008
Адказаць



Гэта не сьмешна і гэта не зьдзек з сапруднай гісторыі Беларусі... Гэта ужо - этнацыд. І што далей?

Апублікавана: mikola-ref@mail.ru Чацвер, Чэрвень 26, 2008
Адказаць



все очень просто, выбираешь самые бредовые ответы и ты отличник, назови людоедов героями и все в порядке -12 из 18. Бедные дети, как их калечат такой "историей".

Апублікавана: Alex Нядзеля, Чэрвень 22, 2008
Адказаць



чітал ответы, плакал =)))

+1 за тест ))) давно так не смеялся )))

Апублікавана: Creek Чацвер, Чэрвень 19, 2008
Адказаць



все печально (((

Апублікавана: kaleef@mail.ru Чацвер, Чэрвень 19, 2008
Адказаць



15 из 18 ответов из учебника угадал. Хотя есть или нет упоминание Пономаренко вряд ли можно считать вопиющим безобразием.

Апублікавана: Aliaska Серада, Чэрвень 18, 2008
Адказаць



Калі майму сабаку няма чаго рабіць, ён з хрустам задзірае заднюю правую і наводзіць марафэт...

Апублікавана: sioma@mail.ru Серада, Чэрвень 18, 2008
Адказаць


AПОШНІЯ НАВІНЫ