Лукашэнка падштурхнуў полацкіх чыноўнікаў да пошуку цэнтра Еўропы


У Беларусі з'явіўся новы цэнтр Еўропы - у Полацку. Пра гэта сведчаць найноўшыя даследаванні беларускіх навукоўцаў, слушнасць якіх пацвердзілі іх расійскія калегі. Раней гэтыя самыя навукоўцы сцвярджалі, што цэнтр Еўропы знаходзіцца каля возера Шо ў Глыбоцкім раёне.

Як высветліла Еўрарадыё, да пошукаў новага цэнтра Еўропы ў Беларусі падштурхнуў Аляксандр Лукашэнка. Вось што кажа супрацоўнік Полацкага гарвыканкаму Станіслаў Красоўскі:

"Прэзідэнт паставіў задачу, каб Полацак літаральна праз некалькі гадоў прымаў да трох мільёнаў турыстаў штогод. Таму кіраўніцтва горада пачало думаць над тым, як прыцягнуць у горад турыстаў... Сталі тут думаць і прыйшлі да высновы, што, відаць, цэнтр Еўропы, калі ўдакладніць гэтыя пытанні, знаходзіцца, напэўна, у раёне Полацка".


Памятны знак усталююць у Полацку 31 траўня, у дзень горада. Як даведалася Еўрарадыё, гэта будзе знак у выглядзе ружы вятроў з надпісам "Геаграфічны цэнтр Еўропы" на пяці мовах: беларускай, рускай, ангельскай, швецкай і грэцкай. Іншыя падрабязнасці нашым слухачам агучвае Станіслаў Красоўскі:

"Там будзе зроблена паўсфера, на якую нанясуць межы Еўропы. Над ёй будуць злучацца ў кропку мерыдыяны. А над імі будзе карабель, які сімвалізуе горад Полацк і абазначае цэнтр Еўропы".


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

19:34Лілія Ананіч: Мінінфармацыі заканадаўча ўрэгулюе дзейнасць інтэрнет‑СМІ

18:55Дагэтуль невядомая прычына адмены звароту Лукашэнкі да Нацыянальнага сходу

18:40Беларускія ўлады прынеслі прабачэнні Літве за затрыманне журналістаў

18:18У сераду працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам

17:50Затрыманы мужчына, які страляў у мінскай гасцініцы "Планета"

16:58У Мінску пройдзе турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы Марыны Лобач

16:30Асуджаныя моладзевыя актывісты будуць абскарджваць рашэнне суда

16:18Мірны і Мюрэй прайгралі на турніры ў Монтэ-Карла ўжо свой стартавы матч

16:09Зніжэнне кошту шэнгенскіх візаў магчымае пасля выканання прапаноў ЕС

15:49Паўла Севярынца аштрафавалі за "няправільны" збор подпісаў

15:36Прадстаўнік Беларусі Аляхно выйграў фанацкае галасаванне "Еўрабачання"

15:25"Чарнобыльскі шлях" ідзе не на Бангалор, а да капліцы ў парк Дружбы народаў

14:38Андрэю Кіму прысудзілі 1,5 года калоніі, астатнім - "хімію" і штраф

14:27Суддзя Алена Ільіна: Віна ўсіх даказана цалкам

14:20Беларусь выкарыстае сітуацыю з ростам цэнаў на харчаванне ў свеце

13:41ФСБ абяцае адчыніць архівы, каб "пазбегнуць фальсіфікацыі гісторыі"

13:32Аляксандр Лукашэнка: Аграгарадкоў у Беларусі стане менш

13:30Падчас агалошвання прысуду стала кепска Антону Койпішу, выклікаюць "хуткую"

12:14ЕС пакуль не будзе зніжаць кошт візаў для грамадзян Беларусі