18:33 Алесь Разанаў прэзентаваў новую кнігу

У Мінску адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі Алеся Разанава. Кніга вядомага беларускага паэта мае назву «Дождж: возера ў пункціры акупунктуры».

Яна з’яўляецца чацвёртай у серыі «Яйкаквадраты». Паводле словаў Алеся Разанава, у зборнік паэзіі ўвайшлі як яго юнацкія творы, так і вершы апошніх гадоў, напісаныя ў Швейцарыі.

Іх асаблівасць у тым, што яны невялікага памеру — ад чатырох да шасці радкоў. Аднак «пасля прачытання кожнага такога твора ствараецца ўражанне, што ты прачытаў аповесць ці паэму», адзначыў на прэзентацыі культуролаг Юрась Барысевіч.



 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.