Рэдкія словы за 4 чэрвеня 


Рэдкія словы

Што такое балонка

Разам з вяртаннем эмігрантаў у нашае жыццё ў беларускай мове стаў назірацца даплыў мноства раней не чутых словаў. Некаторыя з іх і дагэтуль выклікаюць здзіўленне, бо гэта проста англіцызмы, перайначаныя на беларускі капыл.

Іншыя ж вяртаюць нам подых падзабытых на бацькаўшчыне старадаўніх словаў. Многія з іх актыўна пачынаюць ужывацца новымі носьбітамі ўжо тут. Асабліва часта сустракаюцца яны ў Інтэрнэце. Так, раз-пораз сустракаецца такое азначэнне, як “Інтэрнэт-балонка”, яна ж — Інтэрнэт-старонка. І амаль заўсёды гэтае слова выклікае пытанні.

Балонкай называлі старонку яшчэ ў 20-я гады мінулага стагоддзя. У прозе Лукаша Калюгі чытаем: “Марка палажыў газету, дзе падрабязна (на цэлыя тры балонкі) тлумачылася, адкуль і як узяўся вялікдзень”.

Зрэшты, не адны толькі эмігранты захавалі гэтае слова праз гады. Вось і ў адным з вершаў Пімена Панчанкі бачым: “Свішча рацыя таропка. На балонках рад у рад — і працяжнікі і кропкі...”

Таму не палохайцеся гэтага малазнаёмага слова, калі сустрэнеце яго ў Інтэрнэце.


Рэдкія словы за 4 чэрвеня - 0 (mp3, 1MB)


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

Акно ў Еўропу

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>