Беларускі абаронца Руслан Салей вяртаецца на лёд?


Беларускі абаронца Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных гульцоў "Каларада". Не выключана, што ён прыме ўдзел у адным з бліжэйшых матчаў рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, паведамляе БЕЛТА.

Свой наступны паядынак "Каларада" правядзе дома супраць "Атланты" 10 лютага. Да перапынку, звязанага з Алімпійскімі гульнямі ў Ванкуверы, "Эвеланш" мае згуляць яшчэ два матчы: 12 лютага "Каларада" дома пазмагаецца з "Фініксам", а 13 лютага на выездзе сустрэнецца з "Лос-Анджэлесам".

Нагадаем, Руслан Салей на пачатку снежня перанёс аперацыю з нагоды боляў у спіне, якія даўно яго турбавалі. У бягучым сезоне ён правёў у складзе "Каларада" толькі адзін матч 8 кастрычніка супраць "Нэшвіла". Да трэніровак на лёдзе 35-гадовы абаронца прыступіў 23 студзеня.

Нагадаем, што па рашэнні галоўнага трэнера зборнай Міхаіла Захарава Руслан Салей стане капітанам нашай каманды на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Пытанне ўдзелу абаронцы ў Алімпіядзе не вырашанае канчаткова, аднак, па словах настаўніка, верагоднасць таго, што Руслан выступіць у Ванкуверы, складае 99%.


 

Даслаць каментар





captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

18:29 Прэс-служба Лукашэнкі: Пакуль невядома, ці паедзе прэзідэнт на Алімпіяду

18:24 У Пружанах забаранілі збіраць подпісы за кандыдатаў каля крам і паліклінік

17:35 Беларускі кікбаксёр абараніў тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў

16:24 У акруговыя выбарчыя камісіі ўвайшлі 72 прадстаўнікі апазіцыйных партый

16:08 Шапуцька: 14 лютага мы пройдзем шэсцем з бенгальскімі агнямі і феерверкамі

15:46 ХК "Дынама" не мае прэтэнзіяў да "Мінск-Арэны" з-за паводзінаў заўзятараў

14:12 Мінкульт не дасць нацыянальнаму сцягу статус гістарычнай каштоўнасці

14:05 Афіцыйны Саюз палякаў хоча склікаць міжнародную трацейскую камісію

13:31 Дарадца Качыньскага: Сітуацыя з палякамі ў Беларусі – найгоршая ў свеце

13:21 Беларускі сцяг на Алімпіядзе ў Ванкуверы панясе хакеіст мінскага "Дынама"

12:43 Палата прадстаўнікоў пакуль не збіраецца ратыфікаваць пагадненне па нафце

12:26 "Малады фронт" адсвяткуе Дзень святога Валянціна шэсцем па Мінску

12:06 За адмену смяротнага пакарання выступаюць 39% беларусаў

12:03 Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і значкі

11:56 У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі

11:35 Іспанскі трэнер правёў першую трэніроўку з БАТЭ

11:25 Віталь Булыга знаходзіцца на праглядзе ў "Анжы"

10:10 Беларусь можа не атрымаць ільготнай нафты з Расіі

09:58 Жыхар Віцебска атрымаў два гады за анкету на сайце знаёмстваў