Птушкі-гітарысты скарылі Інтэрнэт і паехалі на гастролі(відэа)
2010-02-08 14:30:55
Хітом месяца на відэасэрвісе YouTube стаў трэк запісаны птушкамі-гітарыстамі.
Магчымасць праявіць сябе ў музыцы птушкам даў кампазітар з Францыі Сялест Бурзье-Мугено (Cеleste Boursier-Mougenot).
Кампазітар-эксперыментатар увесь час шукае ў музыцы штосьці новае і запісвае гукі неардынарнымі спосабамі. Для свайго новага твора ён выкарыстоўваў электрагітару і птушак - зебравых амадзінаў.
У выніку кампазіцыя заваявала неверагодную папулярнасць у карысталькінкаў Інтэрнэту. Акрамя таго, падчас сваіх гастроляў, з 27 лютага па 23 траўня 2010 году амадзіны даюць бясплатныя канцэрты ў лонданскім цэнтры мастацтваў Barbican.
Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.
Даслаць каментар