Image 30507

Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска (ВІДЭА)


Удзельнікаў пікету каля дзвюх гадзін пратрымалі ў Цэнтральным РУУС, пасля чаго адпусцілі без складання пратаколаў. Падчас разгону сілавікі зноў перашкаджалі працаваць журналістам (ОНЛАЙН).







У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку


Больш за дзесяць чалавек затрыманыя 8 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Пры разгоне акцыі спецназ зноў не даваў журналістам працаваць.

Як нагадвае "Хартыя'97", актывісты апазіцыі збіраліся правесці 8 лютага акцыю салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам. Іх ужо роўна год трымаюць у следчым ізалятары.

За паўгадзіны да пачатку акцыі на плошчы і праспекце Незалежнасці, каля выхаду з метро і падземных пераходаў дзяжурылі людзі ў цывільным.

Прыкладна ў 18 гадзін каля 15 актывістаў маладзёжных апазіцыйных рухаў сталі на Кастрычніцкай плошчы, трымаючы партрэты ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Практычна адразу да іх падбеглі людзі ў цывільным і ўзялі ў кола. Праз дзве-тры хвіліны на плошчу ўехалі два аўтоубсы з супрацоўнікамі міліцэйскага спецназу, якія затрымалі маладых людзей.

Сярод затрыманых – актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель, Паліна Кур'яновіч, Максім Вінярскі, лідэр "Моладзі БНФ" Андрэй Крэчка, адзін з лідэраў "Маладога фронту" Мікола Дземідзенка ды іншыя.



Па інфармацыі агенцтва БелаПАН, як і раней невядомыя людзі ў цывільным перашкаджалі працаваць журналістам, закрывалі аб'ектывы фота- і відэакамер, спрабавалі адціснуць журналістаў ад месца падзеі.

Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёна

Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе трымалі ў актавай зале і высвятлялі асобы, перадало Радыё "Свабода". Трымаць іх на законных падставах міліцыянты мелі права да 21-й гадзіны.

Затрыманых удзельнікаў акцыі выпускаюць з пастарунку

Усіх затрыманых выпусцілі з пастарунку пасля 9 вечара. Як паведаміў карэспандэнт Еўрарадыё Валера Руселік, актывістаў апазіцыі выпусцілі без складання пратаколаў.

Нагадаем, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя роўна год таму, 8 лютага 2009 года. Іх вінавацяць у падрыхтоўцы да тэракту.

Фота: Радыё "Свабода"

Глядзі таксама:
У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку
Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

20:23Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

19:37У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку

17:58У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

17:51З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

16:56На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

16:37Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак

15:53Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы

15:32Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку

14:40Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу

13:05Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу

12:31Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта

12:18З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек

12:01У Брэсце пішуць Кодэкс навукоўца, заснаваны на дабрыні

11:56Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду

11:38У акруговыя выбаркамы вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый

11:28Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе

11:12Мінскія камунальнікі пачынаюць чысціць стрэхі ад ледзяшоў

10:41У Польшчы прайшоў лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага (фота)

10:17Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>