Image 30506

У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку


Больш за дзесяць чалавек затрыманыя 8 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Пры разгоне акцыі амапаўцы зноў не давалі журналістам працаваць

Як нагадвае "Хартыя'97", актывісты апазіцыі збіраліся правесці 8 лютага акцыю салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам. Іх ужо роўна год трымаюць у следчым ізалятары.

За паўгадзіны да пачатку акцыі на плошчы і праспекце Незалежнасці, каля выйсця з метро і падземных пераходаў дзяжурылі супрацоўнікі АМАПу ў цывільным.

Толькі апазіцыянеры выйшлі на пляц і дасталі партрэты вязняў сумлення, на іх накінуліся дзясяткі супрацоўнікаў АМАПу ў форме і цывільным. Апазіцыянераў закінулі ў два міліцэйскія аўтобусы. Сярод затрыманых – актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель, Паліна Кур'яновіч, Максім Вінярскі, лідэр "Моладзі БНФ" Андрэй Крэчка, адзін з лідэраў "Маладога фронту" Мікола Дземідзенка ды іншыя.

Журналістам не давалі здымаць разгон акцыі. Як і на ранейшых акцыях апазіцыі, да кожнага карэспандэнта былі прыстаўлены некалькі чалавек у цывільным, якія закрывалі аб'ектывы фота- і відэакамер, пхалі журналістаў, білі іх па руках і апаратуры і не давалі выконваць прафесійныя абавязкі.

Пры гэтым амапаўцы ў цывільным не прадстаўляліся і не паказвалі ніякіх дакументаў. Супрацоўнікі міліцыі ў форме, якія былі на плошчы, на просьбы журналістаў звярнуць увагу на нападнікаў, не рэагавалі.


Фота: Радыё "Свабода"


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

20:35Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска (ВІДЭА)

20:23Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

17:58У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

17:51З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

16:56На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

16:37Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак

15:53Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы

15:32Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку

14:40Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу

13:05Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу

12:31Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта

12:18З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек

12:01У Брэсце пішуць Кодэкс навукоўца, заснаваны на дабрыні

11:56Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду

11:38У акруговыя выбаркамы вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый

11:28Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе

11:12Мінскія камунальнікі пачынаюць чысціць стрэхі ад ледзяшоў

10:41У Польшчы прайшоў лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага (фота)

10:17Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>