Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы

8 лютага міліцыянты разам з судовымі выканаўцамі ўварваліся ў Івянецкі Дом польскі. Дагэтуль будынак утрымлівалі сябры непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі.

Актывіст арганізацыі Андрэй Пачобут у гутарцы з Еўрарадыё назваў дзеянні праваахоўных органаў незаконнымі і беспрэцэндэнтнымі.

Андрэй Пачобут: “Захапілі будынак. Міліцыя часткова апанавала Дом польскі ў Івянцы. Там яшчэ знаходзяцца нашыя людзі. Паставілі ахову міліцыйную на ўваходзе. Знаходзяцца судовыя выканаўцы там, нягледзячы на тое, што аніякага судовага рашэння па Доме польскім не было. Аніякага юрыдычнага права беларускія ўлады не маюць на такія дзеянні. Усе дзеянні, якія адбываюцца, папросту беспрэцэдэнтныя, і яны паказваюць ступень грамадскіх свабодаў у нашай краіне”.

Неўзабаве пасля гэтай гутаркі Пачобута, які ехаў з Гродна ў Івянец, на выездзе са Скідаля затрымалі міліцыянты.

Нагадаем, што ўпершыню сіламі АМАПу штурмам быў захоплены галоўны офіс Саюзу палякаў у Гродне ў 2005 годзе. З таго часу праўладнае крыло арганізацыі ўзяло пад свой кантроль большасць будынкаў, у якіх месціліся рэгіянальныя аддзелы СПБ. Пасля “змены ўлады” ў іх практычна ўся культурна-асветніцкая дзейнасць польскай нацменшасці спынялася, а памяшканні былі зачыненыя альбо здадзеныя ў арэнду іншым арганізацыям ды фірмам. Дом польскі ў Івянцы – адзін з апошніх будынкаў, які дагэтуль належаў непрызнанаму ўладамі крылу арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

20:35Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска (ВІДЭА)

20:23Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

19:37У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку

17:58У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

17:51З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

16:56На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

16:37Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак

15:32Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку

14:40Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу

13:05Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу

12:31Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта

12:18З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек

12:01У Брэсце пішуць Кодэкс навукоўца, заснаваны на дабрыні

11:56Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду

11:38У акруговыя выбаркамы вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый

11:28Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе

11:12Мінскія камунальнікі пачынаюць чысціць стрэхі ад ледзяшоў

10:41У Польшчы прайшоў лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага (фота)

10:17Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва