Image 30497

Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку

Калектыву ўжо прадставілі новага кіраўніка.

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку. Новым кіраўніком прызначаны Аляксандр Пятровіч. Яго афіцыйнае прадстаўленне калектыву адбылося 5 лютага. Пра гэта Еўрарадыё распавяла балерына Мая Янсан.

Мая Янсан: “5 лютага нас склікалі на агульны сход. Прыехаў Уладзімір Карачэўскі з Упраўлення культуры і прадставіў нам нашага новага дырэктара спадара Пятровіча. Нам паведамілі, што ў тэатры будуць новыя прызначэнні. Мы спадзяемся на тое, што наша тэатральнае жыццё зменіцца толькі да лепшага, спадзяемся на ўзнаўленне гастрольных паездак, на пастаноўкі новых спектакляў. Мы спадзяемся на цікавага балетмайстра. Вельмі б хацелася, каб вярнулася нашая дарагая Ніна Дзячэнка, якая была вымушаная звольніцца па асабістых матывах”.

Па неафіцыйнай інфармацыі, Аляксей Ісаеў у сярэдзіне студзеня сам папрасіўся ў адстаўку. У Міністэрстве культуры яго просьбу нечакана задаволілі.

Як распавёў Еўрарадыё начальнік аддзела мастацтваў Мінгарвыканама Ўладзімір Анціповіч, новы дырэктар Аляксандр Пятровіч раней працаваў начальнікам упраўлення культуры Мінгарвыканкама, потым — у розных месцах у сферы культуры. Апошняя па часе праца — галоўны адміністратар у тэатры оперы і балета.

Фота: darriuss.livejournal.com


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

20:35Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска (ВІДЭА)

20:23Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

19:37У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку

17:58У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

17:51З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

16:56На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

16:37Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак

15:53Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы

14:40Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу

13:05Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу

12:31Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта

12:18З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек

12:01У Брэсце пішуць Кодэкс навукоўца, заснаваны на дабрыні

11:56Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду

11:38У акруговыя выбаркамы вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый

11:28Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе

11:12Мінскія камунальнікі пачынаюць чысціць стрэхі ад ледзяшоў

10:41У Польшчы прайшоў лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага (фота)

10:17Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва