У Брэсце пішуць Кодэкс навукоўца, заснаваны на дабрыні

Група беларускіх навукоўцаў працуе над стварэннем маральна-этычнага кодэксу навукоўца.

Вось што паведаміў Еўрарадыё пра гэтую ініцыятыву доктар тэхнічных навук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта Віталь Севяранін:

"Утрох мы працуем, філосаф прафесар Стралец і філолаг, літаратуравед Юрый Паталкоў. Неяк сабраліся мы і ў гутарцы прыйшлі да высновы, што вынаходзяць вялікія рэчы, а яны ў раптам выкарыстоўваюцца на шкоду чалавеку. Вось мы і вырашылі: добра, каб быў звод правілаў маральных, паводзінаў, і не толькі навукоўца. Хутчэй гэта звод правілаў, як выхоўваць моладзь на шляху ў навуку. Былі пажаданні дабраты, каб болей было імкнення аддаваць, каб атрымаўшы адукацыю не ад’язджалі па амерыкам усялякім зарабляць, а каб тут працавалі, на дабро Радзімы. Хутчэй за ўсё, гэта будзе філасофская праца".


Задума адназначна кан’юнктурная і няслушная, мяркуе доктар тэхнічных навук, прафесар Марат Краўцоў. Вось што ён распавёў Еўрарадыё:

"Каб весці размовы пра Кодэкс для навукі, трэба найперш, каб яна была. А яе няма ні ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце, ні ў Беларусі. Няма вынікаў. Буйных навукоўцаў няма, генератараў ідэй. Таталітарызм і навука несумяшчальныя. Навуковец ён найперш іншадумец, нехта супрацьлеглы абывацелю, бо нацэлены вынайсці нешта, чаго да гэтага не было. Ён па азначэнні непаслухмяны, смелы, настойлівы, мае сваю годнасць. Пры чым тут дабрыня? Ёю не навука, царква ёю найбольш пераймаецца".


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

20:35Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска (ВІДЭА)

20:23Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

19:37У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку

17:58У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

17:51З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

16:56На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

16:37Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак

15:53Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы

15:32Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку

14:40Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу

13:05Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу

12:31Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта

12:18З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек

11:56Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду

11:38У акруговыя выбаркамы вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый

11:28Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе

11:12Мінскія камунальнікі пачынаюць чысціць стрэхі ад ледзяшоў

10:41У Польшчы прайшоў лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага (фота)

10:17Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва