Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду


Зборная Беларусі па хакеі зранку 8 лютага адправілася ў канадскі Вінніпэг. Там спартоўцы разаб'юць трэніровачны лагер перад ванкуверскай Алімпіядай-2010, паведамляе БЕЛТА.

У Вінніпэгу 9 і 11 лютага беларускія хакеісты правядуць два таварыскія паядынкі з камандай Швейцарыі. Пасля гэтага нашая зборная адправіцца да месца правядзення Алімпійскіх гульняў у Ванкувер.

Афіцыйная заяўка камандаў на Алімпіяду адбудзецца на нарадзе дырэктарата турніру 15 лютага 2010 года. Пасля гэтай працэдуры змены ў складах ні з якіх прычынаў, нават у выпадку траўмаў, не дапускаюцца. У заявачны ліст можна ўключыць прозвішчы 23 хакеістаў.

Чатыры прадстаўнікі НХЛ - Руслан Салей, Міхаіл Грабоўскі, а таксама Андрэй і Сяргей Касціцыны - у спарынгах са швейцарцамі ў Вінніпэгу ўдзельнічаць не будуць. Да таго ж пытанне пра ўдзел у Гульнях Салея, Грабоўскага і Андрэя Касціцына канчаткова не вырашанае.

Тым не менш капітанам нашай зборнай на Алімпіядзе ў Ванкуверы, па рашэнні Міхаіла Захарава, прызначаны абаронца Руслан Салей. Асістэнтамі капітана стануць абаронца Віктар Касцючонак і нападнік Аляксей Угараў.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы зборная Беларусі на папярэднім этапе выступіць у групе С. У стартавым паядынку 17 лютага нашыя спартоўцы сустрэнуцца з камандай Фінляндыі. 19 лютага супернікамі беларусаў будуць шведы, а завершаць папярэдні раўнд нашы суайчыннікі 20 лютага матчам з Нямеччынай.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

20:35Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска (ВІДЭА)

20:23Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

19:37У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку

17:58У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

17:51З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

16:56На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

16:37Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак

15:53Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы

15:32Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку

14:40Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу

13:05Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу

12:31Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта

12:18З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек

12:01У Брэсце пішуць Кодэкс навукоўца, заснаваны на дабрыні

11:38У акруговыя выбаркамы вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый

11:28Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе

11:12Мінскія камунальнікі пачынаюць чысціць стрэхі ад ледзяшоў

10:41У Польшчы прайшоў лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага (фота)

10:17Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва