У акруговыя выбаркамы вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый


У склад акруговых выбарчых камісій вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

Агулам у 367 акруговых камісій вылучаныя 5499 чалавек. Больш за ўсё прадстаўнікоў высунулі грамадскія арганізацыі — 2233. Грамадзяне шляхам збору подпісаў вылучылі 1888 чалавек, працоўныя калектывы — 910.

Камуністычная партыя Беларусі вылучыла ў склад акруговых камісій 200 чалавек, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" — 104, Аб'яднаная грамадзянская партыя — 43, Беларуская аграрная партыя — 23, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Партыя БНФ — па 22, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды — 14, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 12, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 10, Беларуская патрыятычная партыя — 7, Беларуская партыя "Зялёныя" — 6, Беларуская сацыяльна-спартовая партыя — 4, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — аднаго.

Агулам апазіцыйныя партыі вылучылі 186 чалавек.

Грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" вылучыла 332 прадстаўнікі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 338, Беларускі саюз жанчын — 243, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў — 252. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла 851 чалавека.

Акруговыя выбаркамы павінны быць сфармаваныя да канца сённяшняга дня.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

20:35Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска (ВІДЭА)

20:23Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

19:37У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку

17:58У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

17:51З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

16:56На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

16:37Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак

15:53Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы

15:32Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку

14:40Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу

13:05Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу

12:31Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта

12:18З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек

12:01У Брэсце пішуць Кодэкс навукоўца, заснаваны на дабрыні

11:56Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду

11:28Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе

11:12Мінскія камунальнікі пачынаюць чысціць стрэхі ад ледзяшоў

10:41У Польшчы прайшоў лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага (фота)

10:17Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>