Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе


Беларус Уладзімір Самсонаў заняў 2-е месца на прэстыжным турніры па настольным тэнісе "Топ-12". У ім прымалі ўдзел 12 найлепшых еўрапейскіх майстроў малой ракеткі, паведамляе БЕЛТА.

У германскім Дзюсельдорфе ў фінальным паядынку Ўладзімір Самсонаў (2-і нумар еўрапейскага рэйтынгу) прайграў немцу Ціма Болю (1) - 2:4. На шляху да вырашальнага матчу наш суайчыннік на папярэднім этапе ў групе D абыграў з аднолькавым лікам 4:1 нямецкага тэнісіста Крысціяна Шуба (10) і шведа Ёргена Персана (7). У чвэрцьфінале беларус з тым жа вынікам абыграў харвата Зорана Прымораца (9), а ў матчы за выхад у фінал разграміў прадстаўніка Аўстрыі Чэн Вейксіна (8) з сухім лікам 4:0.

У жаночых спаборніцтвах беларуска Вікторыя Паўловіч (4) не здолела выйсці ў чвэрцьфінал. У папярэдняй групе В яна прайграла немцы Эльке Шаль (10) - 1:4 і К'ян Лі (6, Польшча) - 3:4. Дарэчы, прадстаўніца Польшчы дайшла да фіналу, дзе ваа ўпартым змаганні саступіла Джыао Лі (3) з Галандыі - 3:4.

Наступны турнір "Топ-12" адбудзецца ў лютым 2011 года ў бельгійскім Льежы.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

20:35Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска (ВІДЭА)

20:23Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

19:37У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку

17:58У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

17:51З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

16:56На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

16:37Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак

15:53Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы

15:32Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку

14:40Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу

13:05Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу

12:31Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта

12:18З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек

12:01У Брэсце пішуць Кодэкс навукоўца, заснаваны на дабрыні

11:56Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду

11:38У акруговыя выбаркамы вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый

11:12Мінскія камунальнікі пачынаюць чысціць стрэхі ад ледзяшоў

10:41У Польшчы прайшоў лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага (фота)

10:17Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва