Віцебскія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу на чэмпіёна свету


Праваахоўныя органы Віцебску пачалі крымінальную справу на чэмпіёна свету 1985 года, заслужанага майстра спорту СССР весляра Ўладзіміра Раманішына.

Раманішын 10 гадоў уваходзіў у склад зборнай СССР, здолеўшы за гэты час стаць чэмпіёнам міру 1985 гады, пераможцам Гульняў добрай волі і "Сяброўства-84". Потым ён стаў выступаць за Беларусь, здолеўшы заваяваць бронзу на ЧС-90. На Алімпіядзе ў Барселоне-92 у складзе экіпажа чацвёркі ён заняў шостае месца.

Пасля гэтага Ўладзімір Раманішын пакінуў актыўны спорт і сышоў у бізнэс. Ён стварыў ТДА "Новыя вяслярныя тэхналогіі" ды стаў гандляваць прагулачнымі і рыбалоўнымі лодкамі, катамаранамі, каякамі, каноэ, байдаркамі, вяслярнымі лодкамі і спадарожным інвентаром. Асноўны свой бізнэс Раманішын рабіў праз Беларускую федэрацыю веславання, намеснікам старшыні якой абіраўся ў 1997 годзе.

Фірма Раманішына ўжо шмат гадоў супрацоўнічае з амерыканскай фірмай "Канцэпт" і знакамітай нямецкай фірмай "Эмпахер". Маючы сувязі з буйнымі вытворцамі і ў Мінспорта, Раманішын вельмі хутка фактычна манапалізаваў пастаўкі ў Беларусь лодак і інвентара.

Менавіта па гэтай дзейнасці зараз і пачалі крымінальную справу. Як паведамляе "Ежедневник", Раманішына вінавацяць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Яму інкрымінуецца, што ў снежні 2006 года учыніў крадзеж 125 млн рублёў, якія належылі Віцебскай абласной вышэйшай школе спартовага майстэрства і пералічаных за пастаўку лодак.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

20:35Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска (ВІДЭА)

20:23Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

19:37У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку

17:58У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

17:51З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

16:56На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

16:37Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак

15:53Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы

15:32Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку

14:40Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу

13:05Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу

12:31Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта

12:18З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек

12:01У Брэсце пішуць Кодэкс навукоўца, заснаваны на дабрыні

11:56Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду

11:38У акруговыя выбаркамы вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый

11:28Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе

11:12Мінскія камунальнікі пачынаюць чысціць стрэхі ад ледзяшоў

10:41У Польшчы прайшоў лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага (фота)

10:17Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва