Пасля апрацоўкі 81% галасоў Януковіч апярэджвае Цімашэнку на 3%


Пасля апрацоўкі 81,02% пратаколаў на выбарах прэзідэнта Ўкраіны выявілася, што за Віктара Януковіча прагаласавалі 48,61% выбарцаў, за Юлію Цімашэнка — 45,72%. Януковіч перамагае ў 10-ці рэгіёнах, Цімашэнка — у 17-ці, паведамляе УНІАН.

Віктар Януковіч перамог у Крыме, Днепрапятроўскай, Данецкай, Запарожскай, Луганскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Харкаўскай, Херсонскай абласцях, а таксама ў Севастопалі.

Юлія Цімашэнка перамагла ў Вінніцкай, Валынскай, Жытомірскай, Закарпацкай, Івана-Франкоўскай, Кіеўскай, Кіраваградскай, Львоўскай, Палтаўскай, Ровенскай, Сумскай, Цернопальскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Чарнігаўскай, Чарнівецкай абласцях, а таксама ў Кіеве.

Напрыклад, у Крыме за В. Януковіча прагаласавалі 79,5% выбарцаў, за Ю. Цімашэнку — 16,03%. У Днепрапятроўскай вобласці за Януковіча — 62,4%, за Цімашэнку — 29,25%. У Данецкай вобласці за Януковіча — 90,45%, за Цімашэнку — 6,46%.

У Кіеве за Цімашэнку 65,34%, за Януковіча — 25,74%. У Львоўскай вобласці за Цімашэнку — 84,92%, за Януковіча — 9,53%. У Валынскай вобл. за Цімашэнку — 82,18%, за Януковіча — 13,47%. У Івана-Франкоўскай вобл. за Цімашэнку 88,51%, за Януковіча — 7,40%.

Ніводнага кандыдата не падтрымалі 4,48% выбарцаў.

Для перамогі ў другім туры трэба атрымаць простую большасць галасоў.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

20:35Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі ў цэнтры Мінска (ВІДЭА)

20:23Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

19:37У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку

17:58У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

17:51З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

16:56На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

16:37Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак

15:53Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы

15:32Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў пайшоў у адстаўку

14:40Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу

13:05Украінскія выбарцы ў Беларусі аддалі галасы Януковічу

12:31Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта

12:18З барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрнату эвакуявалі 65 чалавек

12:01У Брэсце пішуць Кодэкс навукоўца, заснаваны на дабрыні

11:56Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду

11:38У акруговыя выбаркамы вылучаныя 468 прадстаўнікоў палітычных партый

11:28Беларус Самсонаў заваяваў срэбра на турніры "Топ-12" па настольным тэнісе

11:12Мінскія камунальнікі пачынаюць чысціць стрэхі ад ледзяшоў

10:41У Польшчы прайшоў лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага (фота)

10:17Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>