Image 30429

Як змагацца з крызісам адукацыі, якога ў нас няма?

Адказ на гэта спрабавалі знайсці прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных ВНУ падчас сумеснага кругла стала. “Еўропе зараз трэба вызначыцца: як супрацоўнічаць з Беларуссю, каб не закрануць... ідэалогію адукацыі”, — такое меркаванне прагучала падчас мерапрыемства

У субботу, 6 лютага, у Мінску прайшоў “круглы стол” “Палітыка ЕС і Беларусі ў галіне адукацыі: дзелімся досведам”. Мэтай мерапрыемства, па задуме арганізатараў, быў абмен інфармацыяй і досведам працы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю ў галіне адукацыі. А адным з пунктаў абмеркавання ў праграме значылася: “Крызіс вышэйшай адукацыі”.

Сама тэма абяцала цікавую дыскусію. Асабліва з улікам таго, што на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных ВНУ. Але намеснік начальніка ўпраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Эдуард Шаўцоў адразу заявіў,што ніякага “крызісу вышэйшай адукацыі” ў нас няма.

Эдуард Шаўцоў: “Крызісу ў сістэме адукацыі Беларусі няма. Канешне, ёсць уплыў крызісу на развіццё сістэмы адукацыі. Але ўжо, як кажуць, іншае пытанне”.

Image 30430


Больш за тое, па словах чыноўніка, у нашай краіне, пазбаўленай значных прыродных рэсурсаў, менавіта вышэйшая адукацыя з’яўляецца важнейшым фактарам стабільнасці эканомікі. І для падтрымкі гэтай стабільнасці ў нас ёсць усе неабходнае: выбітныя навуковыя школы, прызнаныя сусветнай навуковай грамадскасцю, і высокакваліфікаваныя кадры выкладчыкаў. Адна бяда — кадры гэтыя старэюць.

Эдуард Шаўцоў: “Мы спрабуем вырашыць гэтую праблему. І таму ў нашай краіне працягваецца мэтанакіраваная праца па фармаванню перспектыўнага навукова-педагагічнага патэнцыялу ВНУ”.

Ёсць, праўда, і яшчэ адна праблема — дыпломы беларускіх ВНУ не маюць афіцыйнага прызнання ў свеце. А ўсё з-за таго, што наша краіна не падпісала Балонскую канвенцыю. Але і гэта плануецца выправіць ужо сёлета.

Эдуард Шаўцоў:
“Мы лічым, што асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай сістэмы адукацыі не супярэчаць асноўным прынцыпам Балонскай дэкларацыі. Як і міжнародным стандартам у сферы адукацыі ўвогуле. Летась на пасяджэнні рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ, рэктары вырашылі, што яны гатовы да дзейнасці з улікам Балонскіх ініцыятваыў. Гэта значыць, што Беларусь можа далучыцца да Балонскана працэса. Магчымы тэрмін далучэння — гэты год, 2010-ы”.

Еўрарадыё ўзгала пра яшчэ адну праблему: міністр адукацыі апошнім часам кажа, што вучыцца моладзі трэба ісці не ў ВНУ, а ў ПТВ. А то толькі за апошні год колькасць жадаючых атрымаць вышэйшую адукацыю павялічылася на 10 тысяч і зараз у нас 430 тысяч студэнтаў. Але пра гэта чыноўнік Мінадукацыю чамусьці нічога не сказаў.

З тым, што праблем у вышэйшай адукацыі няма, не пагадзіўся дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Андрэй Кіштымаў. І галоўная, кажа, праблема ў тым, што ў нас так і не вырашылі, ці хочуць гэтую адукацыю рэфармаваць, а калі хочуць — то як?

Андрэй Кіштымаў: “Я заблытаўся лічыць,колькі рэформ сістэмы адукацыі ў нас прайшло. Не кажучы ўжо пра тое, колькі ў нас памянялася міністраў адукацыі. Гэтыя мятанні і рэформы —гэта паказчык таго, што мы самі не ўяўляем чаго хочам”.

А ў адказ на выказванне Эдуарда Шаўцова наконт таго, што мы ўжо даўно гатовыя далучыцца да Балонскай канвенцыі Кіштымаў пацікавіўся — чаму мы сталі апошняй краінай, якая падала заяўку на далучэнне да яе? І ўзгадаў выказванне міністра адукацыі Радзькава пра тое, што рашылася Беларусь на гэты крок толькі пасля таго, як зразумела, што гэта далучэнне не пагражае “структуры, зместу і ідэалогіі нашай адукацыі”.

Андрэй Кіштымаў: “Таму Еўропе зараз трэба вызначыцца: як супрацоўнічаць з Беларуссю, каб не закрануць ні структуру, ні змест, ні, тым больш, ідэалогію адукацыі. Бо ідэалогія ў нас ўвогуле свяшчэнная карова!”

Image 30431


Менавіта гэта “ідэалогія адукацыі”, па словах дацэнта, замінае супрацоўнічаць з замежнымі ВНУ. З тым жа ЕГУ. А словы чыноўніка пра клопат аб выкладчыцкіх кадрах пракаментаваў назіраннем з жыцця.

Андрэй Кіштымаў: “Ведаю прыклады ў Беларусі, калі дактары навук, гісторыкі працуюць дворнікамі сёння. А малады выкладчык, альбо той, хто збіраецца атрымаць адукацыю за мяжой, як ім быць?”

На думку ж дацэнта кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргея Вятохіна, крызісу ў нас нібыта няма, але ў той жа час ён ёсць.

Сяргей Вятохін: “Гэты крызіс да нас набліжаецца. Мы не клапаціліся, каб прафесура ўзнімаць па якасці, толькі казалі пра тое, што старэе склад выкладчыкаў. Другая частка крызісу ў тым, што мы сёння не рэфармуем прыярытэты:  каго рыхтаваць, навошта рыхтаваць? Вывучэнне, ад прыкладу, рухавіка пачынаецца з Чарапанава. Пакуль яны дойдуць да сучасных рухавікоў — ужо і часу не застаецца”.

Image 30432


Што ж тычыцца Балонскай канвенцыі, то, кажа, ён не разумее, куды мы збіраемся ўступаць.

Сяргей Вятохін: “Куды мы зараз уступім, я не ведаю. Бо фармальна балонскі працэс завершаны і зараз ідзе наступная фаза еўрапейскай інтэграцыі. Яна значна больш складаная, чым першая. Гэта інтэграцыя і ў навуцы, і ў сацыяльнай сферы”.

І выказаў сумнеў, што наша краіна гатова хаця б размаўляць на тэму такой інтэграцыі, а не тое што ўжо заўтра далучацца да яе.


Фота: Змітра Лукашука


 
 

Даслаць каментар









captcha image


Кризиса конечно нет, как нет кризиса и в стране. Вот только чего это на работу в школу идти так гадко?учителя сейчас работают не с детьми а с бумажками. и не дай Бог, если какая нибудь бумажка будет не так оформлена. кризиса нет, но есть директор, у которого твоя трудовая, и есть контракт и ты вынужден сгибаться, если хочешь работать. Кризиса нет, но есть проверки почти раз в 2 недели и работать спокойно невозможно.

Кризиса нет, но в школе есть завуч, которая может не выполнять свою работу как надо, иногда "чаёвничает" в узком кругу особ особо приближённых и не ходит на свои уроки и не делает записи в журнал- она делает это раз в месяц. И будьте уверены- в случае проверки, этого журнала никто не увидит из проверяющих, зато она мастер подставлять простых учителей под удар. Есть ЦТ, к которому нужно готовить детей не смотря ни на что, и за результат которого тебя будут долго склонять и унижать. И есть проверяющие, для которых за радость ездить по школам и вынимать душу с учителя по поводу подготовки к ЦТ. Какой кризи? Его же нет. Как нет и нормальной системы образования. И после вот такой школы выпускники идут в ВУЗ и что они там видят? Всё то же БРСМ и принудиловка в посещении занятий, все то же лицемерие и двуличие. Университета с большой буквы в Беларуси к сожалению нет. Есть лишь учебные заведени, которые дают высшее образование.

Апублікавана: просто учитель Нядзеля, Люты 7, 2010
Адказаць


 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>