2011 год стане правальным для вышэйшых навучальных устаноў краіны

Наступны год стане правальным для вышэйшых навучальных устаноў краіны па наборы студэнтаў на першы курс. Набіраць асабліва не будзе з каго. Пра гэта падчас “круглага стала” “Палітыка ЕС і Беларусі ў галіне адукацыі: дзелімся вопытам” заявіў кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргей Вятохін.

Сяргей Вятохін: “Гэтага крызісу ў нас пакуль няма, але ён пачнецца з наступнага года, калі мы ўсе правалімся па наборы студэнтаў. Гэта аб’ектыўна — проста выпускнікоў не будзе”.

Image 30427


Нагадаем, што з 1 верасня 2009 года беларускія школы, згодна з дэкрэтам прэзідэнта ад 17 ліпеня 2008 года “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”,  перайшла на 11-ці гадовае навучанне. Да гэтага навучанне было дванаццацігадовае. Такім чынам, сёлета атэстаты аб заканчэнні школы атрымаюць як тыя, хто вучыўся ў “дванаццацігодцы”, так і тыя, каму выпала “асіліць” школьную праграму за 11 гадоў. У наступным жа годзе наадварот чакаецца невялікая колькасць выпускнікоў школ.

Згодна са звесткамі Мінадукацыі, зараз у ВНУ навучаецца 430 тысяч студэнтаў.


Фота Змітра Лукашука


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

23:37Віктар Януковіч прапанаваў Юліі Цімашэнка рыхтавацца да адстаўкі

23:26Юлія Цімашэнка заклікала сваю каманду змагацца за кожны пратакол

17:02Старшыня сельсавету памёр падчас "прэзідэнцкай лыжні"

16:24У Нясвіжы ў чэрвені можа прайсці летні оперны фестываль

15:19Мінскае "Дынама" разграміла аўтсайдэра КХЛ чэхаўскі "Віцязь"

15:10Капітанам хакейнай зборнай Беларусі на Алімпіядзе будзе Руслан Салей

14:55Беларусы назіралі за галасаваннем на спецучастках у Ровенскай вобласці

14:33Еўра-2012: у адной групе з беларусамі Францыя, Люксембург, Албанія, Румынія

14:26Больш за тысячу беларускіх выратавальнікаў пераселі на санкі

14:20Пад Пружанамі легкавік пратараніў аўтамабіль ДАІ

14:04Гомельскія праваахоўнікі ліквідавалі "публічны дом" у інтэрнэце

13:08Януковіч перамагае Цімашэнку

12:43Расійскі віцэ-прэм'ер не прыехаў у Мінск, хаця яго візіт і анансаваўся

12:29Віктар Юшчанка: Украінцам будзе сорамна за свой выбар

11:56Мітрапаліт Філарэт сёння асвеціць новую царкву ў Гродне

10:14Снегапады прымусілі ўзяцца за рыдлёўкі сталічных кіроўцаў

09:58Нямеччына па-ранейшаму падтрымлівае ідэю стварэння войска Еўрасаюза

09:52У Петрыкаве стварылі патруль для кантролю за моладдзю

09:34У Беларусі працуюць 2 участкі для галасавання на выбарах прэзідэнта Ўкраіны