"Петля Пристрастия" прэзентавалі альбом "Всем доволен"
Еўрарадыё, Tarantino
4-га лютага
ў сталічным "Рэактары" гурт "Петля
Пристрастия" прэзентаваў
свой дэбютны дыск "Всем доволен"
Выступ непасрэдна
"Петли Пристрастия" пачаўся прыкладна
праз гадзіну пасля пачатку канцэрта:
першай на сцэне з'явілася каманда, якая
крыху прытаміла прысутных гадзінным
сёрф-рокам у стылі 60-х.
Гурт "The Siliсon", разгадаць назву якога мы спрабавалі цягам
усяго выступу, створаны гітарыстам "Петли Пристрастия"Змітром
Паплаўскім. Адзін з варыянтаў адказу на гэты рэбус нам падказалі сябры музыкантаў: "The Siliсon" у перакладзе з
ангельскай гэта "крэмень".
"Мы не спяваем,
але нашы гітары кажуць усё без словаў,"
— кажа са сцэны Зміцер Паплаўскі, і трыа музыкаў,
шалёна перабіраючы струны, пряцягвае "грызці" крэмень сёрф-року.
Невялічкая
паўза паміж выступамі, і вось яны — новыя
героі: аўтар песень і лідэр гурта "Петля
Пристрастия" Ілля
Чарапко-Самахвалаў, нязменны бас-гітарыст
Цімафей Савіцкі (з якім калісьці Ілля і
стварыў гурт), бубначом
на дадзены момант з'яўляецца
Лёша Тарасевіч (які да таго ж бярэ ўдзел
у гурце "Адзіс Абеба"),
гітарысты Іван Сіліцкі і Зміцер
Паплаўскі ("The Siliсon").
Ілля
Чарапко каротка павітаўся
і пачаў імпрэзу — "Петля Пристрастия"
"ўдарыла" па акордах і публіка,
якая збольшага займала ўвесь танцпол,
прынялася скакаць пад рытмы любімых
песень.
Гітарыст
гурта "The Toobes",
які цягам усяго канцэрту танчыў і спяваў
ля сцэны, распачаў хвалю стэйдждайвінгу,
які музыкі "Пятлі" ўжо не змаглі спыніць да
фінальнай песні. Адзін за адным фанаты
ўздымаліся на сцэну, таўкліся на гітарных
прымочках і кабелях, чым моцна злавалі
гукарэжысёра, і адтуль падалі на узнятыя
ўгару рукі натоўпу.
Праект "Петля
Пристрастия" — гэта вельмі сур'зны погляд
на свет. Гурт цікавы
не толькі дзякуючы лютым гітарным рыфам,
зменлівым мелодыям і рытмам, і свежым
аранжыроўкам, але, перш
за ўсё, унікальнымі тэкстамі. У дадатак — брутальны і надрыўны
вакал Іллі Чарапко і шалёныя танцы. І ўсё гэта вытрымана
ў межах жанру, які самі музыканты азначаюць як індзі-рок.
Моцным адрозненнем
каманды ад шматлікіх іншых прадстаўнікоў
гэтага стылю з'яўляецца мінорны, нават
дэпрэсіўны настрой, а таксама тэматыка
безвыходнасці і жыццёвай неўладкаванасці,
якую яны закранаюць у сваёй лірыцы. Мы вырашылі даведацца, наколькі шмат агульнага ў Іллі Чарапко з героем яго песень:
Ілля Чарапко: "Мяне часта
пытаюць, адкуль я бяру тэматыку
сваіх песень. Адказваю — паўсюль!!! У тым
ліку і са смецця ў галаве. І з уласнага жыцця хапае, як у кожнага нармальнага чалавека".
Зрэшты, выканана было практычна ўсё, чаго і чакалі фанаты ад гурта. Быў добры кантакт з залай, даволі поўная і доўгая праграма, якая шмат каму падалася кароткай — як і належыць. На развітанне хлопцы выканалі на біс "Дышать и смотреть".
Можна
назваць шмат крытэрыяў, каб ацаніць
канцэрт "Петли
Пристрастия". Ці варта прыходзіць на
наступныя выступы гурта?
Так! Нават
калі для гэтага вам давядзецца павандраваць
па заснежаных завулках Масквы, Піцера
і іншых расійскіх гарадоў, куды ў хуткім часе гурт накіроўвацца з канцэртамі.
Даслаць каментар
From the Silicon Уважаемые авторы данного материала
Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.
Даслаць каментар