Прагляд па назвах выканаўцаў
А   B   C   D   E   F   G   H   I   J   K   L   M  
 
N   O   P   Q   R   S   T   U   V   W   X   Y   Z  

А   Б   В   Г   Д   Е   Ж   З   I   К   Л   М   Н   О
 
П   Р   С   Т   У   Ф   Х   Ц   Ч   Ш   Э   Ю   Я
 
Image 30422
"The Happiness Project" By Charles Spearin, 2009

2010-02-05 16:39:44


Ёсць неблагі рэцэпт добрага настрою ў халодныя зімовыя дні. Звычайна, калі чалавеку нестае сонца і цяпла, ўратаваць ад суму дапаможа добрая музыка. Прапануем вашай ўвазе не проста “добрую”, а “шчаслівую” музыку, “Шчаслівы праект”, які ў 2009 годзе выдаў канадзец Чарльз Спірын. Гэта абсалютна незвычайная музыка і мы вырашылі, што ўтойваць ад вас такі дыямент музычнай вытворчасці нельга.

Тлумачым, чаму гэты альбом выклікаў ў музрэдакцыі Еўрарадыё такія радасныя эмоцыі! Па-першае, сама канцэпцыя праекту, на наш погляд, здольная не толькі аблашчыць слых аматараў фанатычных эксперыментаў з гукам, але і наблізіць людзей сучаснасці адзін да аднаго, бо менавіта тут, у “The Happiness Project ” удзельнікі спрабуюць шукаць адказ на пытанне “што такое шчасце”.

Па-другое, такі незвычайны падыход да музыкі, да гуку і мелодыкі чалавечага голасу, да пошукаў ўзаемасувязі асобы і музычнага інструменту правакуе мазгі думаць, і дае надзею на тое, што чалавек, гэта не толькі “мяса, якое зарабляе грошы, каб абслугоўваць сябе”, але і далікатны носьбіт тонкай музычнай культуры, якая часта хаваецца за побытавымі клопатамі. То бок, “The Happiness Project” — гэта напалову музычны, напалову сацыяльны эксперымент. Ідзем далей!

Чарльз Спірын, стваральнік праекту, жыве ў Таронта, у Канадзе. Яго ўлюбёны занятак — размовы з людзьмі. Аднойчы спадар Чарльз папрасіў сваіх суседзяў, сяброў, дзетак і жонкў абрысаваць канцэпцыю шчасця. Што гэта такое? А пасля, праслухоўваючы ўсе гэтыя “інтэрв’ю” Чарльз зразумеў, што пэўна ёсць сувязь паміж тым што чалавек гаворыць, і як ён гэта гаворыць! Як звязаныя значэнне і мелодыя? Як сэнс гаворкі ўплывае на танальнасць голасу?

The Happiness Project” становіцца спробай адказаць на ўсе гэтыя пытанні. Чарльз Спірын знайшоў аналогіі паміж тэмбрамі голасу сваіх герояў і тэмбрамі інструментаў, падклаў пад гаворку кожнага чалавека асобны інструмент, які акуратна і дакладна паўтарыў усе ноткі героя інтэрв’ю. Эфект заварожвае! Гэта даволі нечаканыя перажыванні.

Вось, напрыклад, возьмем першы трэк (“Mrs. Morris”). Місіс Морыс гэта дарослая афраамерыканка, якая прызнаецца, што для яе “шчасце — гэта любоў, гэта калі некаму не пофігу,што ты існуеш, гэта магчымасць пытацца ў суседа пра яго справы і зычыць яму добрай раніцы”. Яе голас падобны на песню! Звярніце ўвагу, сапраўды місіс Морыс гаворыць на мове be-bop. Яна гаворыць так, нібыта спявае джаз! Яе голас дублюе саксафон. Гэта такі ўдалы тандэм!



Марыса, якая лічыць, што “шчасце гэта быць добрым чалавекам” сапраўды гучыць, як арфа. Абодва удзельнікі трэка гавораць мякка, спакойна, закалыхваючы і разважліва. І толькі напрыканцы трэку,калі Марыса ўжо скончыла даваць інтэрв’ю, яе голас перапыняе гітара, якая “хуценька бяжыць па нотках” нібыта спяшаецца кудысьці, але насамрэч гэта спяшаецца Марыса, бо просіць Чарльза “send me homе” (адвязі мяне дадому).



Любімы трэк музрэдакцыі – гісторыя Ванэсы, дзяўчыны, якая нарадзілася глухой і, калі вырасла, скарысталася адмысловым імплантантам, які дазволіў дзяўчыне чуць гукі і менавіта гэта зрабіла яе шчаслівай.



Нам падалося, што трэк “Ванэса” мог бы стаць даволі фарматнай песняй, бо гэта багатая і вобразная кампазіцыя. Напрыклад, калі Ванэса распавядае пра сваю праблему, яе гаворка перапыняецца то глухімі паўзамі, то змрочнымі, доўгімі, нізкімі нотамі, якія выдаюць смычок і кантрабас, а на заднім плане мелкімі высокімі нотамі “бегае” фартэпіяна. Паралельна з тым, як  Ванэса расказвае пра момант, калі яна ўпершыню пачула гукі, мяняецца настрой і танальнасць апавядання, кантрабас знікае, яго змяняе піяніна, а фраза “All of a sudden I felt my body moving in sound “ (раптам я адчула, што ўсё маё цела пачало рухацца нібыта адказваючы гукам) паўтараецца некалькі разоў і трэк становіцца песняй!

Гісторыя Ганны проста зачаравала нас тым, як прыгожа капіруе голас жанчыны труба! І, зноў-такі, голас выліваецца ў самастойную поп-джазавую кампазіцыю з акампанементам барабанаў, раялю, баса…



Адным словам, пасля праслухоўвання гэтай пласцінкі, свята і шчасце пасялілася ў нашай рэдакцыі. Далучайцеся і будзьце шчаслівымі разам з намі і “The Happiness Project




The Happiness Project By Charles Spearin

1. Mrs. Morris
2. Anna
3. Vittoria
4. Vanessa
5. Marisa
6. Ondine
7. Mr. Gowrie
8. Mrs. Morris (Reprise)

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>
 

Фэст "Рок-кола" пераязджае ў Лагойск

Арганізатары БАСоў не баяцца, што маючы шэнген, гледачы праедуць міма

Куллінковіч з'явіцца на экране ў вобразе міліцыянта і бамжа

Змяняюцца правілы міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне»

 
-->