Еўрапарламент прапаноўвае 2 варыянты для беларускай дэлегацыі ў Еўранэст


Еўрапарламент прапаноўвае ўладам Беларусі два варыянты фармавання беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі Еўрасаюза "Ўсходняе партнёрства" (Еўранэст).

Як адзначыў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч, у Еўранэст увойдуць альбо 5 дэпутатаў Нацыянальнага сходу і 5 прадстаўнікоў апазіцыі, альбо ўсе 10 месцаў зоймуць толькі апазіцыянеры.

Пратасевіч нагадаў, што ў дачыненні да Беларусі дзейнічае шэраг санкцый, і яе прадстаўнікі ў адрозненне ад дэлегатаў іншых краін Усходняга партнёрства — Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны — могуць мець толькі статус назіральнікаў, а не чальцоў асамблеі.

Паводле польскіх СМІ, афіцыйны Мінск даў еўрачыноўнікам зразумець, што формула "5+5" магчымая, калі беларускія ўлады будуць мець уплыў на адбор удзельнікаў ад апазіцыі. Аднак парламент ЕС на такі крок пакуль не згаджаецца.

Як нагадвае БелаПАН, напрыканцы лютага Мінск наведае азнаямленчая місія Еўрапарламента, якая плануе правесці сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і грамадзянскага грамадства.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

17:52За курс сярэдняй школы плануецца ўвесці абавязковы іспыт па замежнай мове

17:22У бабруйскую калонію з Баранавічаў поштай даслалі наркотыкі

17:02Беларусь і Расія падпісалі кантракт на пастаўку электраэнергіі

16:44У Пінску прыдумалі новы спосаб барацьбы з галалёдзіцай (фота)

16:34У Бярозаўскім раёне знайшлі радавое котлішча Ўладзіміра Высоцкага

15:58У аўташколе Брэста курсантаў навучаў інструктар, пазбаўлены правоў кіроўцы

14:56Баранавіцкія ўлады не знайшлі грошай на шыльду ў гонар Палонкаўскай бітвы

14:24У Беларусь 1 лютага зноў прыйдуць моцныя снегапады і завеі

14:05Расійскія эколагі звярнуліся ў Генпракуратуру РФ з нагоды беларускай АЭС

13:48Створаны аргкамітэт па святкаванні ўгодкаў Тадэвуша Касцюшкі

13:16На Брэстчыне за мінулыя суткі зафіксавалі рэкордную колькасць дробных ДТЗ

12:14Крамы duty free вернуцца ў Беларусь з 1 ліпеня

12:05Рашэнне пра лёс экіпажа Іл-76 у Тайландзе адкладзенае да 11 лютага

11:52Парушальнікам мяжы замест штрафу выпісалі аднаразовыя візы

11:41У БАТЭ з "Гомеля" пераходзіць Рэнан Брэсан

11:26Кубак Шпэнглера ўсё ж такі прыедзе ў Мінск

11:20Вазняк: Першае паседжанне Мінскай выбарчай камісіі прайшло спакойна

10:47Cамую неэстэтычную віцебскую шыльду ўзнагародзяць лапцем

10:40Лукашэнка застаецца прэзідэнтам Алімпійскага камітэта

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>