Image 30081

Куляшоў: Супрацьстаяння паміж МУС і КДБ няма 

Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў расказаў, ці ёсць супрацьстаянне паміж МУС і КДБ, як сябе мусяць паводзіць журналісты, каб іх не крыўдзілі міліцыянеры, і чаму ён не любіць расійскія фільмы пра “мянтоў”

На прэс-канферэнцыі ў Мінску журналісты папрасілі міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова патлумачыць, ці сапраўды існуе супрацьстаянне паміж яго ведамствам і КДБ. Ён упэўніў, што гэтага проста не можа быць.

Анатоль Куляшоў: “Па супрацьстаянні паміж МУС і КДБ аўтарытэтна вам заяўляю: не было гэтага супрацьстаяння, няма і быць не павінна!”

Хаця б, кажа, з-за таго, што КДБ забяспечвае контрвыведкавыя мерапрыемствы для Міністэрства ўнутраных спраў. І без гэтага праца міліцыянераў шмат бы згубіла. Таму ў дзвюх ведамстваў супрацоўніцтва, а не супрацьстаянне.

А што тычыцца так званай “паляўнічай справы”, калі супрацоўнікамі КДБ былі арыштаваныя “вялікія міліцэйскія начальнікі”, то, паводле словаў міністра, у яго няма звестак, што гэта справа была распачатая незаконна.

Анатоль Куляшоў: “Ніякіх дадзеных, якія б казалі пра тое, што гэтая крымінальная справа была распачатая незаконна, я не маю”.

І патлумачыў, што людзі, незалежна ад пасады, павінны жыць у адпаведнасці з законам, бо рана ці позна кожнае злачынства будзе раскрыта. Як, да прыкладу, выбух на святкаванні Дня незалежнасці ў Мінску 3 ліпеня 2008 года. Праўда, удакладніць, калі гэта хаця б прыблізна адбудзецца, не захацеў.

Анатоль Куляшоў: “Вось так адразу сказаць, што сёння, заўтра альбо паслязаўтра, альбо цягам гэтага года будзе злачынства раскрыта, я не магу. Злачынстваў, якія не раскрываюцца, няма. Таму пройдзе час, і я ўпэўнены ў тым, што гэта злачынства будзе раскрытае”.

Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся ў міністра, якія меры былі прынятыя ў дачыненні тых яго супрацоўнікаў, якія перашкаджалі працы журналістаў падчас мітынгаў на Кастрычніцкай плошчы 6 і 16 верасня мінулага года. Спачатку міністр паабяцаў удакладніць, якія вынікі мела ўнутранае расследаванне па гэтых фактах. А потым здзівіў заявай, што ніколі не бачыў, каб міліцыянеры нейкім чынам перашкаджалі журналістам працаваць.

Анатоль Куляшоў: “Колькі разоў я сам з’яўляўся ўдзельнікам розных і санкцыянаваных, і несанкцыянаваных мерапрыемстваў, і мне не даводзілася ні разу сутыкнуцца з тым, што супрацоўнік праваахоўных органаў сваім дзеяннем альбо сваім учынкам перашкодзіў законнай працы журналіста”.

І паскардзіўся на цяжкае жыццё ахоўніка парадку. Асабліва калі справа тычыцца журналістаў.

Анатоль Куляшоў: “Я павінен не толькі забяспечыць вам магчымасць працы, але я яшчэ павінен забяспечыць вам і бяспеку тады, калі вы працуеце на ўсіх гэтых мерапрыемствах!”

І прапанаваў выйсце з сітуацыі — не пісаць таго, што не трэба.

Анатоль Куляшоў: “У інтарэсах і вашых, і нашых захоўваць парытэтнасць у поглядах на асвятленне тых альбо іншых падзей — каб не пацярпець”.

Image 30082
Image 30082


Згодна са словамі міністра, каля 40% насельніцтва выказвае поўны давер супрацоўнікам нашых праваахоўных органаў. Але ён не хоча павышаць аўтарытэт яшчэ больш з дапамогай такіх фільмаў, якіх зараз шмат здымаюць у Расіі.

Анатоль Куляшоў: “Крыху глядзеў некаторыя фільмы, якія культывуюць дзейнасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў Расіі. Паглядзеўшы асобныя фільмы, я б не хацеў такой культывацыі ў сябе ў Беларусі”.

Фота: Зміцер Лукашук


Куляшоў: Супрацьстаяння паміж МУС і КДБ няма - 0 (mp3, 1MB)


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Мікола
Ёсьць ганебная сітуацыя у сілавых структурах РБ - расейскія шпіёны ў КДБ РБ, МА РБ сядзяць на кіруючых пасадах і арганізуюць раз за разам спробы ліквідаваці ці палохаці прэзыдэнта РБ

Апублікавана: ???? Чацвер, Студзень 28, 2010
Адказаць


 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>