Аляксей Шадзько заплаціў за кватэру і даў акустычны канцэрт у Мінску
2010-01-21 14:10:28, Маша Лагодзіч, Tarantino
Акцёр і музыка Аляксей Шадзько даў душэўны канцэрт у малой зале "Казы" падчас свайго кароткачасовага наведвання роднага Мінску
Некалі вядучы акцёр мінскага тэатра імя Горкага, а зараз акцёр МХАТА імя Горкага, да таго ж вядомы музыка Аляксей Шадзько наведаў Мінск з акустычным канцэртам. Дапамагалі яму на сцэне сябры ды калегі Ўладзімір Ткачэнка і Ігар Ляўчук.
Аляксей даў інтэрв'ю тэлеканалу БТ і Еўрарадыё, і паведаміў пра сваё новае маскоўскае жыццё:
Аляксей Шадзько: “Мы жывем там у цэнтры, на Садовым Кальцы. Да тэатра, да Цвярскога бульвара, мне 15 хвілін хады. Вядома, у мяне з’явіліся там сябры і карысныя знаёмыя. Там гэта вельмі хутка”.
Аляксей Шадзько і Ўладзімір Ткачэнка
Падчас канцэрта прагучалі хіты і цалкам новыя кампазіцыі. Шадзько быў
абкладзены паперамі з тэкстамі песень і скардзіўся на страшэнную
занятасць у Маскве, з-за якой даводзіцца забываць тэксты ўласных
песень.
Не абыйшлося без цыдулак, на якіх прыхільнікі музыкі пыталіся, навошта той з'ехаў, і прасілі выканаць любімую песню. Шадзько шмат жартаваў і ўпікаў на свой "гаварлівы" стан: учора добра выпіў! Аляксей Шадзько:“Я прыехаў не канцэрты даваць. Я прыехаў на тры дні адведаць маму і бабулю, якія тут жывуць, зрабіць страхоўкі, заплаціць за кватэру, сустрэцца з сябрамі, напіцца. Там проста няма калі гэта рабіць, нельга сабе дазволіць. Таму што нават малая лажа можа паўплываць на твой далейшы рух”.
У кошык з цыдулкамі нехта ахвяраваў Аляксею расійскую грашовую купюру. А маладая пара падарыла артысту бутэльку добрага кан'яка.
Уладзімір Ткачэнка, Аляксей Шадзько, Ігар Ляўчук
"На біс" традыцыйна былі "Калёсікі" і "Маруся"
Аляксей абяцаў вярнуцца ў Мінск з новым альбомам і яго вялікай прэзентацыяй. Чакаем!
Даслаць каментар
Пакуль няма каментароў.
AПОШНІЯ НАВІНЫ
ЖЫВЫ ЭФІР:
Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.
Даслаць каментар