Букмекеры: Naviband не выйдзе ў фінал Еўрабачання (+відэа паўфіналістаў)

Букмекеры: Naviband не выйдзе ў фінал Еўрабачання (+відэа паўфіналістаў)

Паводле версій розных букмекерскіх кантораў, Naviband у другім паўфінале песеннага конкурсу “Еўрабачанне” зойме толькі 13-е месца сярод 18 удзельнікаў. Аднак, як кажуць адмыслоўцы, усё вырашае першая рэпетыцыя конкурсу.

У агульным рэйтынгу прадстаўнікі Беларусі пакуль размясціліся на 30-й пазіцыі паміж Латвіяй і Швейцарыяй. Перамогу ж прарочаць прадстаўніку Італіі Франчэска Габані і яго кампазіцыі "Occidentali's Karma". Але да "Еўрабачання" у Кіеве яшчэ два месяцы, таму ўсё можа цалкам змяніцца. Naviband пакуль не ездзілі ў прома-тур, таямніцай застаецца і іх нумар, ды і рэйтынгі букмекераў — заўсёды прыкладныя. Прынамсі, так мяркуе беларускі ўдзельнік "Еўрабачання-2014" Тэа: 

"Букмекеры разглядаюць перадусім гатовы прадукт. А менавіта першая рэпетыцыя паказвае, хто моцны, хто слабы. Не ўсе могуць прыстойна спяваць жыўцом. Нават калі ў запісе выканаўца выглядае выйгрышна, на сцэне ён можа спяваць горш у трыста разоў. Зноў жа, некаторыя выканаўцы не заўсёды гатовыя да адказнасці і стрэсу на сцэне ў жывым эфіры. Таму, мяркую, ацэнка ўдзельнікаў, якую маюць на цяперашні момант букмекеры, не зусім аб'ектыўная".

Як выглядае другі паўфінал у адпаведнасці з меркаваннем букмекераў:

 

1. Балгарыя. Kristian Kostov — "Beautiful Mess"
2. Сербія. Tijana Bogićević — "In Too Deep"
3. Румынія. Ilinca feat. Alex Florea — "Yodel It!"
4. Расія. Yulia Samoylova — "Flame is Burning"
5. Эстонія. Koit Toome & Laura — "Verona"
6. Македонія. Jana Burčeska — "Dance Alone"
7. Данія. Anja — "Where I Am"
8. Ірландыя. Вrendan Murray — "Dying To Try"
9. Нідэрланды. OG3NE — "Lights And Shadows"
10. Венгрыя. Joci Pápai — "Origo"
11. Нарвегія. JOWST — "Grab the Moment"
12. Ізраіль. Imri Ziv — "I Feel Alive"
13. Беларусь. NaviBand — "Historyja Majho Zyccia"
14. Швейцарыя. Timebelle — "Apollo"
15. Аўстрыя. Nathan Trent — "Running on Air"
16. Харватыя. Jacques Houdek — "My Friend"
17. Мальта. Claudia Faniello — "Breathlessly"
18. Літва. Fusedmarc — "Rain of Revolution"
19. Сан-Марына. Valentina Monetta & Jimmie Wilson — "Spirit Of The Night"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі