Брытанец вярнуў у бібліятэку кнігу праз 65 гадоў

Былы вучань брытанскай школы вярнуў кнігу ў бібліятэку праз 65 гадоў. У якасці кампенсацыі 82-гадовы сэр Джэй Тыдмарш ахвяраваў 1500 фунтаў стэрлінгаў (больш за 2 тысячы долараў), інфармуе ВВС.

Брытанец закончыў школу Таўнтан ў 1949 годзе. Бібліятэчную кнігу Сомерсета Моэма "Эшэндэн, або Брытанскі агент" ён знайшоў у сябе ў шафе выпадкова.

Дарэчы, газета Bristol Post палічыла ахвяраванне Тыдмарша не такім ужо і вялікім. Рэальны штраф за пратэрмінаваную на 65 гадоў кнігу павінен скласці больш за 2500 фунтаў.

Фота — braslaw.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі