Вы тут

Brutto рыхтуе новы альбом і хоча прадставіць Беларусь на “Еўрабачанні”

Brutto рыхтуе акустычную праграму і новы паўнавартасны альбом. Таксама гурт хоча прадставіць Беларусь на “Еўрабачанні-2018”. Пра гэта лідар калектыву Сяргей Міхалок напісаў у адкрытым чаце Brutto у Viber.

“Мы занятыя “пераасэнсаваннем” песень Ляпіса і перазапісам Brutto версій песень “Рамонкі”, “12 обезьян”, “Чайка”, “Бесы” і г.д. Рыхтуем акустыку! І, натуральна, новы паўнавартасны альбом у накідах ужо амаль гатовы. Песні на розных мовах свету — мы ж інтэрнацыяналісты, — напісаў Міхалок. — Дарэчы, рыхтуем нумар на “Еўрабачанне”, “Кимоно” называецца. Клічуць ад Албаніі ці Сан-Марына, але мы марым паехаць ад Беларусі ці Украіны. Калі нам дадуць сыграць канцэрты ў Беларусі — мы падаём заяўку на Еўра-2018. Мы зробім нумар сусветнага ўзроўню. "Здубы" змаглі, а мы не горш за "Здубаў"! Зробім інсталяцыю па фільме “Сем самураяў” і харэаграфію па “Спецназе”!!! З біццём галавой пенапластавых цаглінаў і бутэлек з ледзянцоў. Прывязем “Еўрабачанне” у “Чыжоўка-Арэну”!!!”

Адказваючы на пытанні фанатаў пра старыя ляпісаўскія хіты, Міхалок напісаў, што, магчыма, песні сярэдзіны 1990-х могуць адрадзіцца ў сайд-праекце.

“Хачу супакоіць фанаў! Я не буду спяваць “Ау” або “Таксі” з Brutto. Калі гэта будзе (а думкі ёсць), то ў межах сайд-праекта, які не будзе мець дачынення да стылю Brutto або “рэвалюцыйнага” Ляпіса”.

Дарэчы, да публічнага чата Brutto, дзе можна без праблем паразмаўляць з Сяргеем Міхалком і іншымі ўдзельнікамі гурта, можа далучыцца любы, хто мае на сваім тэлефоне або камп’ютары праграму Viber.

Новости других медиа

Галоўнае

Выбар рэдакцыі