Brutto прадставілі новую антываенную песню "Чёрный обелиск"

Brutto прадставілі новую антываенную песню "Чёрный обелиск"

Гурт Brutto апублікаваў лірык-відэа з новай песняй "Чёрный обелиск". Ролік суправаджаецца словамі амерыканскага генерала Джорджа Маршала: "Кошт вайны напісаны акуратнымі літарамі на тысячах таблічак, усталяваных над салдацкімі магіламі". Па словах Сягрея Міхалка, трэк інспіраваны антываеннымі раманамі Хэмінгуэя і Рэмарка:

"Песня "Чёрный обелиск" не толькі пра сённяшні час, і нават не столькі пра тое, што адбываецца вакол. Гэтая песня — хутчэй, спроба перадаць ўражанне ад чытання раманаў "Бывай, Зброя!" Хэмінгуэя і "На Заходнім Фронце без перамен" Рэмарка. У юнацтве, менавіта гэтыя антымілітарысцкія раманы пра "страчанае пакаленне" паўплывалі на ўвесь мой светапогляд. Давайце не станем Новым страчаным пакаленнем! Усім Мір!!!"

Восенню Brutto праедзе з турам па Паўночнай Амерыцы і Канадзе і некаторых еўрапейскіх гарадах. А 5 лістапада гурт сыграе на фестывалі "Партызан Рок", які пройдзе ў Варшаўскім клубе Progresja, разам з "Крамбамбуляй", гуртом Dzieciuki і беларуска-польскай калабарацыяй Hańbuki.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі