Брэсцкае "Дынама" выйграла ў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" — 3:2

Брэсцкае "Дынама" выйграла ў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" — 3:2

Брэсцкае "Дынама" 30 траўня прымала на сваім полі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" у рамках чэмпіянату Беларусі па футболе. Гульня адкладзенага матча сёмага тура чэмпіянату скончылася перамогай гаспадароў з лікам 3:2.

Брэстаўчане ўжо на 12-й хвіліне прапусцілі мяч, які забіў Арцём Чаладзінскі. Аднак пасля гэтага брэстаўчане не проста рэабілітаваліся, а далёка адарваліся да канкурэнтаў — забілі тры галы. Тут вызначыліся Максім Чыж, Аляксандр Дзямешка (з пенальці) і Дзмітрый Герман. Толькі за 5 хвілінаў да завяршэння гульні жодзінцы здолелі скараціць разрыў — 3:2.

Брэстаўчанам гэтая перамога дазволіла перапыніць трохматчавую бязвыйгрышную серыю (дзве нічыіх і адна паразы).

Становішча камандаў у турнірнай табліцы чэмпіянату цяпер выглядае так: БАТЭ — 19 ачкоў (8 матчаў; розніца мячоў — 21/11), "Дынама" (Мінск) — 14 (9; 12-10), "Шахцёр" — 14 (9; 10-8), "Крумкачы" — 14 (9; 10-9), "Мінск" — 14 (9; 12-12), "Тарпеда-БелАЗ" — 13 (8; 10- 7), "Іслач" — 13 (8; 11-10), "Граніт" — 12 (9; 10-8), "Славія" — 12 (9; 12-13), "Белшына" — 11 (9; 16-15), "Дынама" (Брэст) — 11 (9; 14-19), "Віцебск" — 10 (9; 9-8), "Гарадзея" — 9 (9; 5-8), "Нафтан" — 9 (9; 7-11), "Слуцк" - 9 (9; 7-11), "Нёман" - 6 (9; 5-10).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі