Брамнік зборнай па хакеі аказаўся траюрадным братам расійскага нацыста

Брамнік зборнай па хакеі аказаўся траюрадным братам расійскага нацыста

Хакеіст мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі Дзмітрый Мільчакоў выявіўся траюрадным братам расійскага неанацыста Аляксея Мільчакова, паведамляе Радыё "Свабода".

Пра свае роднасныя сувязі камандзір атрада расійскіх нацыяналістаў "Русіч" Аляксей Мільчакоў напісаў у сацсетках пасля наведвання Беларусі. Ён паведаміў, што яго дзед Аляксей Сяргеевіч Мільчакоў — родны брат Дзмітрыя Сяргеевіча Мільчакова, які з'яўляецца дзедам беларускага хакеіста.

Дзмітрый Мільчакоў распавёў журналістам, што яго дзед сапраўды перажыў блакаду Ленінграда ў падлеткавым узросце і прыехаў у Беларусь. Тут ён займаўся сучасным пяціборствам і стаў заслужаным трэнерам, выхаваўшы чэмпіёнаў свету і Савецкага Саюза.

Хакеіст кажа, што са сваім траюрадным братам ніколі не меў ніякіх зносінаў. "Мне вельмі непрыемна, што прозвішча Мільчакоў усплывае ў такім непрывабным святле. Але гэта, на жаль, змяніць немагчыма. У жыцці мы ўсе выбіраем уласны шлях і адказваем кожны за свае ўчынкі. Мае — далёкія ад радыкальных", — заявіў беларускі спартовец.

 

Брамнік зборнай па хакеі аказаўся траюрадным братам расійскага нацыста
Фота: сацсеткі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі