Botanic Project прадставіў новы альбом "Сказка" (аўдыё)

Botanic Project прадставіў новы альбом "Сказка" (аўдыё)

22 кастрычніка флагманы беларускага рэгі Botanic Project адзначылі 10-годдзе. У гэты ж дзень музыкі прэзентавалі ў сеціве свой новы, пяты, альбом "Сказка".


Па словах удзельнікаў гурта, зрабіць усё, як планавалася, не зусім атрымалася. Бо, як вядома, адзін з вакалістаў гурта, Клім Малажавы, знаходзіцца ў следчым ізалятары:


"Тыя нешматлікія вакальныя партыі Кліма, што вы пачуеце на альбоме, давялося выцягваць са студый з розных дэма-версій запісаных раней, і рэстаўраваць. Але збольшага альбом атрымаўся цікавым, і мы спадзяемся, што ён стане доўгачаканым падарункам для аматараў нашай творчасці", — пішуць музыкі ў сацыяльных сетках.

Альбом склалі 9 трэкаў, апошні з іх — на беларускай мове. Музыкі скампілявалі верш Янкі Купалы "А хто там ідзе?" і тэму Боба Марлі "Exodus", бо, на іх думку, абодва аўтары кажуць пра адно і тое ж.

Спампаваць кружэлку можна на сайце гурта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі