Больш за 120 чалавек падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты

Больш за 120 чалавек падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты

Найбольш актыўна падаюць дакументы на рэгістрацыю члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі (36 чалавек) і Камуністычнай партыі Беларусі (18), паведамляе БелаПАН. Таксама дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты падалі па сем актывістаў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, пяць ― Партыі БНФ, па два ― Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай патрыятычнай партыі.

Сярод тых, хто падаў дакументы на рэгістрацыю 33 жанчыны, 15 грамадзян да 30 гадоў, 15 дэпутатаў мясцовых саветаў, шэсць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў заканчваецца 1 жніўня. Іх рэгістрацыя будзе праходзіць з 2 па 11 жніўня. Парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі