Блогер Эдуард Пальчыс (Джон Сільвер) папрасіў сабе дзяржаўнага адваката

Блогер Эдуард Пальчыс (Джон Сільвер) папрасіў сабе дзяржаўнага адваката

Блогер Эдуард Пальчыс, які знаходзіцца цяпер у следчым ізалятары ў Жодзіне, адмовіўся ад паслугаў адваката Ганны Бахцінай і папрасіў даць яму дзяржаўнага абаронцу. Пра БелаПАН паведамляе са спасылкай на дзве не звязаныя між сабой крыніцы. Паўнамоцтвы Бахцінай як адваката Пальчыса завяршыліся раніцай 16 чэрвеня, пры гэтым яна не патлумачыла прычыну адмовы, бо не хоча нікому нашкодзіць.

Са словаў знаёмых блогера, гэта крыху дзіўна, але яны мяркуюць, Пальчыс ведае, што робіць. Хто будзе новым адвакатам затрыманага, пакуль невядома. Таксама няма інфармацыі, ці выставілі Пальчысу афіцыйнае абвінавачанне. Чакалася, што гэта будзе зроблена 16 чэрвеня, аднак па словах Ганны Бахцінай, у яе прысутнасці абвінавачанне не выставілі.

Раней Следчы камітэт паведаміў пра распачатую крымінальную справу па факце размяшчэння публікацый на сайце 1863x.com. У гэтых дзеяннях угледзілі парушэнне ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігіёнай варожасці) і ч.2 арт. 243 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага Кодэксу.

Грамадзяніна Беларусі Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псеўданімам Джон Сільвер, затрымалі ў Расіі ў студзені гэтага года, а пасля перададзены беларускім праваахоўнікам. Ён з’яўляўся стваральнікам і адміністратарам сайта www.1863x.com, на якім публікаваліся палітычныя тэксты з крытыкай беларускіх уладаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі