БГК перамог славацкі “Татран” у 13-м туры SEHA-лігі

БГК перамог славацкі “Татран” у 13-м туры SEHA-лігі

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў 13-м туры SEHA-лігі перамог славацкі “Татран” — гэтая перамога ў гасцях стала рэваншам пасля паразы ад славакаў у хатнім матчы. Паядынак прайшоў у Прэшаве 6 лютага. Госці захапілі ініцыятыву з першага тайма і сышлі на перапынак з лікам 14:10. У другой палове гульні “мяшкоўцы” нарасцілі перавагу да 7 ачкоў, але ў канцоўцы матчу гаспадары спрабавалі адыграцца. Выніковы лік — 28:23 на карысць БГК.

Пасля 13 тураў SEHA-лігі брэстаўчане з 27 ачкамі займаюць у турнірнай табліцы 4-е месца, змясціўшы з гэтай пазіцыі “Татран”. Лідар турніру — македонскі “Вардар” (40 ачкоў), на другім месцы венгерскі “Веспрэм” (37), на трэцім — харвацкі “Заграб” (30).

Наступны матч у SEHA-лізе БГК правядзе 11 лютага ў харвацкім Нашыцы, дзе згуляе з мясцовым “Нексе”.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі