БГК імя Мяшкова ў межах SEHA-лігі перамог клуб "Раднічкі" (фота)

Гульня праходзіла 1 кастрычніка на хатнім стадыёне "мяшкоўцаў". Па яе выніках БГК з 9 ачкамі заняў трэцюю пазіцыю ў турнірнай табліцы.

Папярэдняя гульня з харвацкім "Заграбам" прынесла БГК першую паразу ў SEHA-лізе. Госці тады перамаглі брэстаўчан з лікам 29:28.

З паразы клуб таксама стартаваў у Лізе чэмпіёнаў у Іспаніі. Клуб горада Лагонье "Палацыё дэ лос Дэпортэс" разграміў БГК з лікам 39:31. Наступная гульня ў межах элітнага еўрапейскага турніру чакае "мяшкоўцаў" ужо ў гэтую суботу. У родным Брэсце 4 кастрычніка яны сустрэнуцца з македонскім "Металургам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі