Белчыгунка растлумачыла, як правільна перавозіць ровары ў цягніках

Беларуская чыгунка растлумачыла сваім кліентам, як правільна перавозіць ровары ў цягніках. Такое тлумачэнне з’явілася на сайце БЧ у сувязі з увядзеннем новых правілаў перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам.

Новыя правілы набылі моц у гэтым месяцы. Што да перавозкі ровараў, то прынцыповых зменаў тут не адбылося: бясплатна можна перавозіць у разабраным і запакаваным выглядзе адзін ровар, па суме трох вымярэнняў не большы за 200 сантыметраў.

У неразабраным выглядзе, як і раней, ровары можна правозіць у прыгарадных электрычках і дызель-цягніках у тамбурах вагонаў. Калі ж тамбураў няма, то ровары перавозяцца ў вызначаным перавозчыкам месцы за асобную плату.

Новай нормай стала тое, што цяпер можна перавозіць у пасажырскім вагоне разабраны і запакаваны ровар, нават калі памер гэтай ручной кладзі перавышае дапушчальны. Але ў гэтым выпадку давядзецца аформіць на яго поўны праязны дакумент.

Напрыклад, пасажыр з роварам у плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній па маршруце Мінск-Маладзечна заплаціць 62 тысячы.

Фота: velofans.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі