Беларусы, якія пацярпелі падчас падзення верталёта ў Конга, шпіталізаваныя

Беларусы, якія пацярпелі падчас падзення верталёта ў Конга, шпіталізаваныя

Трое беларусаў, якія пацярпелі падчас падзення верталёта Мі-24 у Конга, шпіталізаваныя. Пра гэта тэлеканалу АНТ паведамілі супрацоўнікі расійскага пасольства ў гэтай краіне (беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва там няма). Раней з'явілася інфармацыя пра два верталёты, якія, нібыта, былі збітыя. Адзін экіпаж быў грузінскі, іншы — беларускі.

Расійскія дыпламаты сцвярджаюць, што верталёты разбіліся з-за кепскіх умоваў надвор'я — быў туман і моцны вецер. Адзначаецца, што беларусы знаходзяцца ў Конга як прыватныя асобы. МЗС Беларусі спрабуе атрымаць інфармацыю пра здарэнне і нашых грамадзян з афіцыйных крыніц у Конга.

Паводле паведамленняў СМІ, верталёты ўдзельнічалі ў аперацыі па пошуку паўстанцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі