Беларусы, якія не плацяць аліменты, не змогуць схавацца ў Расіі

Беларусы, якія не плацяць аліменты, не змогуць схавацца ў Расіі

Пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастановаў па справах аб спагнанні аліментаў унесенае на ратыфікацыю ў расійскую Дзярждуму, паведамляе ТАСС. Адпаведнае пагадненне было падпісанае ў Маскве 3 сакавіка 2015 года

Мэта дакумента — стварыць міжнародна-прававую базу расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне выканання судовых пастановаў па справах ад спагнанні аліментаў. Пагадненне прадугледжвае, што рашэнні судоў па спагнанні аліментаў, вынесеныя на тэрыторыі адной краіны — удзельніцы саюзнай дзяржавы, не маюць патрэбы ў спецыяльнай працэдуры прызнання і выконваюцца на тэрыторыі іншай краіны.

Такім чынам, даўжнік па аліментах з Беларусі не зможа схавацца ад абавязковых выплатаў у Расіі і будзе вымушаны разлічыцца з пазыкамі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі