Беларусы пра алімпійскую вёску ў Рыа: у нумарах няма гарачай вады (фота)

Беларусы пра алімпійскую вёску ў Рыа: у нумарах няма гарачай вады (фота)

Алімпійская вёска ў Рыа-дэ-Жанейра не гатовая да прыёму дэлегацыяў на сёлетнія Гульні. Такую выснову можна зрабіць з паведамлення, якое апублікаваў афіцыйны сайт беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Некаторыя прадстаўнікі беларускай дэлегацыі ўжо прыехалі ў Рыа і падзяліліся ўражаннямі ад умоваў пражывання для алімпійцаў.  

У гатэльных апартаментах, у якіх паселяць беларускую зборную, няма гарачай вады, халодная падаецца з перабоямі. Там не працуе каналізацыя, а на падлозе, вокнах і лесвічных пралётах ёсць бруд.

Цяпер супрацоўнікі НАК прыводзяць у парадак апартаменты беларускай дэлегацыі. Прадстаўнікі медыцынскай групы практычна абсталявалі цэнтр аказання дапамогі спартсменам, дзе падчас Алімпіяды будуць працаваць профільныя спецыялісты. Менеджэры НАК укамплектоўваюць памяшканне штабу.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі