Беларусы пачалі скардзіцца ў дзяржорганы на “Сведак Іеговы”

У ведамстве адзначылі, што беларусы сталі сістэматычна скардзіцца на настойлівыя і неправамоцныя дзеянні рэлігійных суполак “Сведак Іеговы”.

Па выніках калегі прынятае рашэнне, якое прадугледжвае далейшае ўдасканаленне працы органаў дзяржкіравання з рэлігійнымі арганізацыямі традыцыйных канфесіяў па рэалізацыі асветніцкіх праграм духоўна-маральнага станаўлення асобы, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што месяц таму ў Рэчыцы (Гомельшчына) здарыўся інцыдэнт, звязаны з прадстаўнікамі “Сведак Іеговы” — 16-гадовы падлетак быў знойдзены мёртвым у памяшканні мясцовай суполкі рэлігійнай арганізацыі. Хлопец гадаваўся ў сям’і прыхільнікаў “Сведак Іеговы”. Асноўная версія следства — самазабойства. Па факце трагічнага здарэння вядзецца разбіральніцтва.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі