Беларусы будуць паступаць ва ўніверсітэты Польшчы па асобным конкурсе

Беларусы будуць паступаць ва ўніверсітэты Польшчы па асобным конкурсе

Кіраўнік Мінадукацыі распавёў, што Беларусь і Польшча падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі. Дакумент прадугледжвае абмен студэнтамі і выкладчыкамі, а таксама стажыроўкі за кошт дзяржавы.

"Ёсць прамыя пагаднення паміж універсітэтамі Польшчы і Беларусі. Пагадненне ж паміж нашымі краінамі больш выразна рэгламентуе колькасць студэнтаў і працягласць іх стажыровак. Стажыроўка для 12 студэнтаў будзе доўжыцца да пяці месяцаў. Калі колькасць студэнтаў памяншаецца, павялічыцца працягласць іх стажыроўкі", ― расказаў Міхаіл Жураўкоў. Плануецца, што стажыравацца ў Польшчы беларускія студэнты будуць за дзяржаўны кошт.

Акрамя таго, пагадненне дае права беларусам і палякам паступаць ва ўніверсітэты Польшчы і Беларусі бясплатна. Студэнты, якія падаюць дакументы на навучанне, не будуць удзельнічаць у агульным конкурсе абранага імі універсітэта. Колькасць месцаў для такіх абітурыентаў будзе вызначацца на сумесным пасяджэнні прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі раз на год.

 

У пагадненні таксама прапісана, што бакі будуць удасканальваць змест школьных падручнікаў па гісторыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі