Беларусы адчулі землятрус, які адбыўся ў Румыніі

Жыхары Беларусі адчулі землятрус з магнітудай 6, які адбыўся ў Румыніі 22 лістапада. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў раёне румынскіх Карпат. Хістанні гэтага землятруса ў суботу ў 22.16 былі зарэгістраваныя і на тэрыторыі паўднёвых абласцей Беларусі — ў Брэсцкай і Гомельскай. Яны маглі дасягаць 2-3 балаў.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр геафізічнага маніторынгу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, хістанні адчулі пераважна жыхары верхніх паверхаў шматпавярховікаў.

Нагадаем, апошні раз беларусы адчулі землятрус 10 гадоў таму. Тады ён адбыўся ў Калінінградзе. У Беларусі магнітуда землятруса склала ад 3 да 4 балаў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі