"Беларуснафта" патлумачыла законнасць перамогі супрацоўніка ў рэкламнай гульні

"Беларуснафта" патлумачыла законнасць перамогі супрацоўніка ў рэкламнай гульні

Вынікі рэкламнай гульні, якую абвясціла кампані "Беларуснафта", выклікалі абурэнне ў сацсетках. На працягу ўсяго снежня ўдзельнікі гульні спаборнічалі, хто купіць больш паліва на запраўках "Беларуснафты". За куплю паліва налічваліся адпаведныя балы. Дадатковыя балы можна было атрымаць за запаўненне анкеты, пошук памылак на сайце ці ў свой дзень нараджэння.

5 студзеня кампанія правяла розыгрыш у Гродне па выніках першага этапу гульні. Галоўны прыз, красовер "Шкода-Еці", атрымаў гродзенскі супрацоўнік кампаніі "Беларуснафта" Сяргей. Да таго ж высвелілася, што гэты чалавек быў адміністратарам групы кампаніі ў сацсетцы "Вконтакте".

Кліенты аўтазаправак "Беларуснафты" абурыліся гэтай сітуацыяй. Яны ўказвалі на тое, што работнікам кампаніі нават беларускія законы забараняюць удзельнічаць у рэкламных гульнях.

Але, як піша "Вечерний Гродно", ніякага парушэння закону не было. "Беларуснафта" не праводзіла сама рэкламны розыгрыш. Арганізатарам яны запрасілі рэкламнае агенцтва "Гепта груп". Згодна з законам, гэта яго супрацоўнікам нельга было змагацца за перамогу.

Намеснік начальніка аддзела карпаратыўных продажаў РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" Аляксандр Федарцоў распавёў журналістам, што ключы ад новага аўтамабіля ўжо ўручылі пераможцу. Па яго словах, многія буйныя кампаніі не ладзяць рэкламныя гульні самастойна, а запрашаюць спецыялістаў — рэкламныя агенцтвы. У такім разе арганізатарам гульні лічыцца агенцтва, а кампанія, чыя прадукцыя рэкламуецца праз гульню, — "зацікаўленай асобай". Гэтая кампанія фармуе прызавы фонд, але не з'яўляецца арганізатарам.

Не зважаючы на абурэнні ў сацсетках, у "Беларуснафце" не лічаць, што перамога іх супрацоўніка ўдарыць па іміджы і прывядзе да адтоку кліентаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі